27 красавiка 2024, Субота, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь хоча падвысіць тарыф на транспартаванне нафты на 21% праз форс-мажор на «Дружбе»

10
Беларусь хоча падвысіць тарыф на транспартаванне нафты на 21% праз форс-мажор на «Дружбе»
ФОТА: RIA.RU

На адрас «Транснафты» накіраваны ліст.

Падвышэнне дзейных тарыфаў на транспартаванне нафты на 21,7% з 1 жніўня 2019 года дасць магчымасць ААТ «Гомельтранснафта Дружба» забяспечыць кампенсацыю выдаткаў, якія таварыства панесла ў выніку форс-мажору на нафтаправодзе «Дружба».

Як паведамляе «Інтэрфакс», у адпаведным лісце ад 1 ліпеня на адрас «Транснафты», з копіяй якога азнаёміўся «Інтэрфакс», таварыства просіць расейскую манаполію ўзгадніць рост тарыфаў.

«Гомельтранснафта Дружба» тлумачыць, што ў выніку трапляння ў беларускую магістральную трубаправодную сістэму некандыцыйнай нафты было прыпыненне транспартавання сыравіны ў кірунку Адамава і на Броды. «Дагэтуль транспартаванне ў кірунку на Адамава ажыццяўляецца часткова», - адзначаецца ў звароце.

Паводле звестак беларускага таварыства, яно недаатрымала 23,7 млн даляраў. Гэтыя страты разлічаныя з улікам дадатковых даходаў ад транспартавання нафты ў рэверсіўным кірунку.

«Такім чынам, у другім квартале 2019 года для ААТ «Гомельтранснафта Дружба» наступілі непрадбачаныя і некантраляваныя абставіны, звязаныя са значным адхіленнем ад заяўленых раней ПАО «Транснафта» аб'ёмаў транспартавання нафты па беларускім адцінку, якія істотна паўплывалі на паказчыкі вытворча-фінансавай дзейнасці «Гомельтранснафта Дружба» ў гэтым годзе», - гаворыцца ў лісце.

Пра зніжэнне аб'ёмаў транспартавання нафты ўзровень дзейных тарыфаў не дазваляе ў поўным аб'ёме забяспечыць атрыманне запланаваных даходаў для кампенсацыі эксплуатацыйных выдаткаў, звязаных з абслугоўваннем аб'ектаў магістральнага нафтаправода, а таксама рэалізацыю праграмы тэхнічнага пераўзбраення ў 2019 годзе.

У «Транснафце» пакуль не ўдалося атрымаць каментар.

Беларуская старана заявіла аб пастаўках забруджанай нафты 19 красавіка, транзіт нафты ў Еўропу быў спынены 24 красавіка. Кандыцыйная нафта пачала паступаць у Беларусь 4 траўня. «Гомельтранснафта Дружба» 28 чэрвеня паведаміла аб поўнай ачыстцы паўднёвай галіны «Дружбы» ад некандыцыйнай нафты, перапампаваўшы ў Расею 675 тысяч тон.

Беларусь плануе цалкам ачысціць сваю нафтаправодную сістэму ад бруднай нафты да сярэдзіны жніўня.

Штогадовы аб'ём транзіту расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі складаў блізу 50 млн тон. Транзітная плынь нафты праз сістэму нафтаправодаў «Гомельтранснафта Дружба», дасягаючы ЛПДС «Мазыр», разыходзілася - у заходнім кірунку на Польшчу і Нямеччыну, у паўднёвым - ва Украіну, Вугоршчыну, Славакію, Чэхію.

Пры гэтым у сярэдзіне красавіка Менск ужо выступаў з ініцыятывай пазапланавага падвышэння тарыфаў на транзіт расейскай нафты па сваёй тэрыторыі на 23,1%, матывуючы гэта патрэбай забеспячэння экалагічнай бяспекі трубаправодаў. «Транснафта» і ФАС не падтрымалі гэтую прапанову, спаслаўшыся на яе недастатковае абгрунтаванне і планавую практыку разгляду гэтага пытання ў канцы кожнага года.

Пасля тэма падвышэння тарыфаў на транзіт расейскай нафты адышла на «другі план» пасля скандалу з пастаўкамі ў Беларусь і транзіту праз яе тэрыторыю забруджанай хларыдамі нафты.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч 13 чэрвеня паведаміў, што беларуская старана пакуль устрымалася ад ініцыятывы падвышэння тарыфаў на транзіт расейскай нафты на 23% і адклала перагляд на канец гэтага года, што адпавядае планаваму разгляду пытання.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках