24 лiпеня 2019, Серада, 2:20
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Шандаровіч: Дастаткова, каб Марыя-Антуанэта сказала глупства пра пірожныя

7
ВІКТАР ШАНДАРОВІЧ
ФОТА: DELFI

Хлопцы, дацвыркаецеся.

– Ёсць Ламаносаў і Лавуазье. І ў гісторыі гэтыя законы дзейнічаюць дакладна гэтаксама. Яны проста не такія відавочныя, – разважае вядомы расейскі публіцыст Віктар Шандаровіч на «Эху Москвы». – Проста даўжэй праходзіць між тым, што чыркнеш і выбухне. Проста тут адразу выбухне. А тут праз нейкі час.

Хлопцы, дацвыркаемся, гэтаксама ж працуюць гэтыя законы. Калі ўлада не змяняецца, калі грамадства не эвалюцыянуе, калі не развіваюцца стандарты, тады энэргія супраціву, яе можна доўга душыць, але аднойчы ў нейкі момант так паўстаюць гэтыя сінусоіды, што ўлада апынаецца ў ніжняй кропцы сваіх магчымасцяў. А раздражненне апынаецца ў высокім пункце.

І тады дастаткова, каб нейкая Марыя-Антуанэта сказала якае-небудзь глупства пра пірожныя. Або нават няважна. Ці нават яна гэтага не казала. А нехта сказаў, што яна сказала. Як высвятляецца. Або ў Тунісе дастаткова, каб далі аплявуху, жонка нейкага бонзы дала аплявуху гандляру. Ён сябе спаліў. Яшчэ тыдзень таму проста спаліў бы і ўсё. А тут бац – і рэвалюцыя. У які момант гэта адбываецца. Чаму трывалі, трывалі, а вось тут шуганула. Потым можна ўжо падганяць пад адказ. Казаць, што інакш і быць не магло.

Паднімецца помснік суровы – напісана было некалі. Падняўся. Лепш стала? Агу. Лепш стала? Ці трэба было ўсё ж такі кадэцкім шляхам ісці. І ўсё ж такі рэформы. І ўсё ж такі земства. Усё ж такі ўлада народу. Рэальная. Земства. Самакіраванне. Можа, гэта быў правільны шлях. Можа, не трэба было нагайкамі студэнтаў, якія прапаноўвалі права, рэформы, правы чалавека. Еўрапейскія стандарты.