Даляр падаражэў на апошніх таргах тыдня
1- 12.07.2019, 15:16
- 7,940
Расейскі рубель патаннеў.
Даляр на таргах 12 ліпеня ў Менску падаражэў, еўра і расейскі рубель патаннелі.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Даляр сёння падаражэў на Br0,0002 да Br2,0342 за $1 (на таргах 11 ліпеня - Br2,034 за $1).
Еўра патаннеў на Br0,0012 і склаў Br2,2916 за 1 еўра (11 ліпеня - Br2,2928 за 1 еўра).
Курс расейскага рубля знізіўся на 0,0025 да Br3,2269 за 100 расейскіх рублёў (11 ліпеня - Br3,2294).