9 снежня 2019, панядзелак, 12:46
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Расеі пракаментавалі намер Беларусі падняць тарыф на транзіт нафты

5
У Расеі пракаментавалі намер Беларусі падняць тарыф на транзіт нафты

У расейскай стараны ёсць «кампрамісная прапанова».

Патрабаванні для павышэння тарыфу на транзіт нафты з Расеі праз Беларусь справядлівыя, але не да такой ступені, якая была заяўлена. Масква гатовая да перамоў аб выраўноўванні тарыфаў, заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Расеі Дзмітрый Козак. 13 ліпеня ён правядзе перамовы з віцэ-прэм'ерам Беларусі Ігарам Ляшэнкам. Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

«Патрабаванні павышэння тарыфу на транзіт нафты праз Беларусь справядлівыя, але не да такой ступені, якая была заяўлена беларускай стараной (21,7%. - заўв.). Не да такой ступені. Гаворка ідзе аб выраўноўванні, там сапраўды самыя нізкія тарыфы на прапампоўку нафты, ніжэйшыя, чым у Расеі, ніжэйшыя, чым ва Украіне і ў Еўропе. Мы паэтапна выраўняем гэтыя тарыфы і прымем пастанову», - сказаў Козак.

Адказваючы на пытанне аб тым, які тарыф ён уважае за справядлівы, Козак заявіў: «Мінімальны - такі ж, як у Расеі».

Козак нагадаў, што паводле кантракту тарыфы індэксуюцца адзін раз на год, з 1 студзеня кожнага года. «Але ў нас ёсць кампрамісная прапанова, не буду цяпер яе агучваць», - сказаў расейскі віцэ-прэм'ер.

Паводле ягоных слоў, 13 ліпеня ён правядзе перамовы з віцэ-прэм'ерам Беларусі Ігарам Ляшэнка.

Беларусь паведаміла «Транснафце» аб жаданні падвысіць з 1 жніўня 2019 года тарыфы на транспарт нафты на 21,7% для кампенсацыі выдаткаў праз сітуацыю з забруджанай сыравінай у магістральным нафтаправодзе «Дружба».