Міністр адукацыі: У магістратуры вучыцца неабавязкова
16- 13.07.2019, 19:25
- 16,445
Паводле новага законапраекту адтэрміноўка для навучання ў магістратуры давацца не будзе.
Міністр абароны Андрэй Раўкоў і міністр адукацыі Ігар Карпенка наведалі «вайскова-патрыятычны» лагер у брыгадзе спецвойскаў, паведамляе nn.by.
Ігар Карпенка падкрэсліў, што служба ў войску - «не перашкода атрыманню адукацыі».
Так, паводле ягоных слоў, распрацоўваецца і дакумент, які дазволіць узгадніць навучальныя заняткі са службай у рэзэрве - гэта важна для выпускнікоў ВНУ, якія хацелі б працягнуць навучанне ў магістратуры.
Да таго ж, падкрэсліў міністр адукацыі, магістратура - неабавязковая ступень адукацыі, яна для матываваных людзей.
«Сёлетніх выпускнікоў - 56 тысяч, месцаў у магістратуры - толькі тры тысячы. Плюс вазьміце нейкую колькасць дзяўчат. Таму, на мой погляд, турбавацца няма падстаў», - упэўнены Ігар Карпенка.
Нагадаем, што паводле новага законапраекта адтэрміноўка ад магістратуры давацца не будзе. Спачатку трэба будзе адслужыць.