26 красавiка 2024, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены новы тып стрэсу, які падаўжае жыццё

3
Знойдзены новы тып стрэсу, які падаўжае жыццё

Спачатку даследчыкі ставілі эксперыменты на пекарскіх дражджах.

«Мы выявілі раней невядомую і нечаканую форму стрэсу, што запускае працэс, які ідзе арганізму на карысць», - заявілі навукоўцы Х'юстанскага ўніверсітэта, піша часопіс «Нож».

Храмацінамі называюцца структуры, які фармуюць бялкі гістоны - вакол іх абгортваюцца ніткі ДНК у ядрах клетак. Іншыя бялкі скручваюцца вакол храмацінаў і ўтвараюць больш складаныя канфігурацыі.

У складзе храмаціна адбываецца рэалізацыя генетычнай інфармацыі, так што ён цесна звязаны з ДНК. Парушэнне гэтых структур вядзе да зменаў у экспрэсіі генаў.

Спачатку даследчыкі ставілі эксперыменты на пекарскіх дражджах - яны ўводзілі ім дозы генаў гістона, каб справакаваць так званы храмацінавы стрэс, то бок, змены ў структурах храмаціна. Меркавалася, што мадыфікаваныя дрожджы пражывуць менш, але ўсё выявілася ў дакладнасці наадварот - новы тып стрэсу павялічыў іх даўгавечнасць.

Такая ж рэакцыя была ў круглых чарвякоў, мух-дразафіл і эмбрыянальных клетак мышэй. Навукоўцы думаюць, што тое ж самае ўласцівае і чалавеку. Калі гэта здагадка пацвердзіцца ў далейшых даследаваннях, то даследчыкі змогуць знайсці спосаб паўплываць на працэс старэння.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках