26 красавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Абаронная прамысловасць Расеі захрасла ў абавязках і задыхаецца праз мілітарызм Крамля

9
Bloomberg: Абаронная прамысловасць Расеі захрасла ў абавязках і задыхаецца праз мілітарызм Крамля

Крэмль замовіў шмат зброі, але грошай на яе вытворчасць не даў, прымусіўшы кампаніі браць пазыкі ў камерцыйных банкаў.

Цягам апошняга дзесяцігоддзя кіраўнік РФ Пуцін выдаткаваў 300 мільярдаў даляраў на рознага кшталту зброю, што вылілася ў размовы пра гіпергукавыя боегалоўкі і беспілотныя ядзерныя субмарыны. Але абаронная прамысловасць Расеі апынулася пад цяжарам вялікіх пазык. Расейскія чыноўнікі цяпер кажуць, што гэты груз настолькі вялікі, што стратэгічны сектар цяпер задыхаецца. Пра гэта піша Bloomberg (пераклад - unian.net).

Намеснік прэм'ер-міністра РФ Юрый Барысаў на канферэнцыі нядаўна заявіў, што прамысловасць «ледзь зводзіць канцы з канцамі». Ёй бракуе грошай на інвеставанне ў распрацоўку новых важных тэхналогій.

«Мы звярнуліся да прэзідэнта з просьбай расчысціць гэта партфоліа пазык», - сказаў ён, дадаўшы, што гаворка ідзе пра больш чым два трыльёны рублёў. Абслугоўванне гэтых пазык адбірае цалкам увесь гадавы прыбытак цэлай галіны.

Чыноўнікі і аналітыкі кажуць, што значная частка пазык цягнецца гадамі. Яны сталі следствам памылак кіраўніцтва і неэфектыўнасці ў дзяржаўных кампаніях, якія займаюцца вытворчасцю расейскай зброі. Калі ў 2017-2018 гадах Крэмль пачаў скарачаць фінансаванне праз змяншэнне коштаў нафты, якая застаецца галоўным экспартам краіны, праблемы абароннай прамысловасці сталі яшчэ вастрэйшымі.

«Гэтая бомба запаволенага дзеяння вось-вось выбухне», - сказаў намеснік Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій Канстанцін Макіенка.

У ядры праблемы тое, як Расея напаўняе свой вялікі бюджэт закупкі ўзбраенняў. Урад не выдае сродкаў на новыя сістэмы датуль, пакуль яны не будуць пабудаваныя. Такім чынам, вытворцы вымушаныя браць пазыкі ў камерцыйных банкаў, каб кампенсаваць выдаткі. Часта гэта адбываецца пад дзяржаўныя гарантыі. Але працэнтныя стаўкі гэтых крэдытаў высокія і перавышаюць 10% гадавых. Пра гэта сведчаць урадавыя звесткі. Такім чынам, абаронная прамысловасць застаецца з вялізнымі пазыкамі.

«Абслугоўваць гэтыя запазычанасці стане яшчэ цяжэй, бо ўрад скарачае выдаткі на новыя закупы», - сказаў галоўны аналітык «абаронпрама» Антон Данілаў-Данілян.

Ён абвінавачвае кіраўніцтва ў памылках, якія прывялі да цяжкай сітуацыі ў сектары.

«Сёй-той сябе пераацаніў, іншыя ўстанавілі занадта нізкія кошты або ўзровень даходаў апынуўся адмоўным. Сёй-той пралічыўся ў ацэнках кошту вытворчасці сістэм на заводах», - дадаў ён.

Праблема пагоршылася яшчэ і праз затрымку ў выплатах ад экспарту. Пакупнікі расейскай зброі баяцца, што ЗША іх абкладуць санкцыямі за гэта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках