18 красавiка 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніком Еўракамісіі абраная Урсула фон дэр Ляен

1
Кіраўніком Еўракамісіі абраная  Урсула фон дэр Ляен

Еўрапарламент зацвердзіў першую жанчыну на пасаду кіраўніка Еўракамісіі.

Еўрапейскі парламент у аўторак, 16 ліпеня зацвердзіў Урсулу фон дэр Ляен, якая сыходзіць з пасады кіраўніка мінабароны Нямеччыны, новай старшынёй Еўракамісіі. У яе падтрымку выказаліся 383 дэпутаты, супраць - 327, устрымаліся - 22, піша DW.

Былой міністарцы трэба было заручыцца падтрымкай мінімум 374 з 747 дэпутатаў. На саміце ЕЗ у Брусэлі 2 ліпеня за кандыдатуру Ляен нечакана прагаласавалі 27 удзельнікаў саміту - усё, акрамя канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель. Канцлер ФРГ устрымалася, бо гэтая кандыдатура не знайшла падтрымкі нямецкіх сацыял-дэмакратаў, кааліцыйнага партнёра партыі Мэркель у Нямеччыне.

Урсула фон дэр Ляен зойме сваю новую пасаду 1 лістапада.

Галоўным апанентам нямецкага палітыка быў галандскі сацыял-дэмакрат Франс Тымерманс. Аднак супраць яго кандыдатуры выступалі Італія і краіны Вышаградскай групы Польшча, Вугоршчына, Славакія і Чэхія.

У выніку працяглых дыскусій удзельнікі саміту ЕЗ знайшлі кампраміснае развязанне - вылучыць на ключавую пасаду ў Еўразвязе палітыка, які не ўдзельнічаў у афіцыйнай гонцы. Нямецкая міністарка змяніла Жан-Клода Юнкера, які стаяў на чале галоўнага выканаўчага органа ўлады ЕЗ з 1 лістапада 2014 года.

Тыдзень таму фон дэр Ляен выказалася наконт шэрагу іншых значных для Еўразвяза тэмаў. Так, фон дэр Ляен адзначыла, што выступае не за "еўрапейскае войска", а за "войска еўрапейцаў". Са слоў нямецкага міністра абароны, пастановы аб "небяспечных аперацыях" патрабуецца прымаць на нацыянальным узроўні. Фон дэр Ляен заклікала Еўразвяз падтрымаць краіны паходжання ўцекачоў, каб пазбавіцца ад прычын, якія падахвочваюць мігрантаў накіроўвацца ў Еўропу. Акрамя таго, яна выказала ўпэўненасць, што Еўропе варта весці дыялог з Расеяй "з пазіцыі сілы".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках