19 красавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат на пасаду кіраўніка Пентагона выступіў за ядзернае стрымліванне РФ

Кандыдат на пасаду кіраўніка Пентагона выступіў за ядзернае стрымліванне РФ
Марк Эспер

Марк Эспер таксама паабяцаў працягваць супрацьстаянне спробам РФ умяшацца ў амерыканскія выбары.

Ядзерная зброя - адзін з галоўных чыннікаў супрацьстаяння «агрэсіі Расеі». Пра гэта на прысвечаных ягонаму прызначэнню на пасаду міністра абароны слуханнях у сэнаце заявіў вылучаны Дональдам Трампам Марк Эспер. Ягоныя пісьмовыя адказы на пытанні сэнатараў апублікаваныя на сайце верхняй палаты кангрэсу, піша РБК.

«На мой погляд, падтрыманне баяздольнасці звычайных і ядзерных сіл разам з нашымі хаўруснікамі - адзін з самых эфектыўных стрымлівальных чыннікаў супраць расейскай агрэсіі», - заявіў кандыдат. Эспэр адзначыў, што не хоча спекуляваць на тэме расейскага стрымлівання, аднак стан сіл ЗША і NАТО «крытычна важны» ў пытанні супрацьстаяння з Расеяй і Кітаем.

Ён таксама заявіў, што ЗША знаходзяцца з гэтымі двума краінамі ў стане кібервайны. На думку Эспера, Расея і Кітай спрабуюць скрасці амерыканскія тэхналогіі і распаўсюджваюць дэзінфармацыю. Кандыдат на пасаду кіраўніка абароннай установы таксама паабяцаў працягваць супрацьстаянне спробам Расеі ўмяшацца ў амерыканскія выбары.

Трамп паведаміў аб вылучэнні кандыдатуры міністра войска Эспера на пасаду кіраўніка Пентагона 21 чэрвеня, праз некалькі дзён ён стаў в.а. міністра абароны. 15 ліпеня Белы дом афіцыйна вылучыў Эспера на пасаду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках