26 красавiка 2024, Пятніца, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Патрэбная салідарнасць, каб перамагчы дзяржаўны рэкет

Павел Севярынец: Патрэбная салідарнасць, каб перамагчы дзяржаўны рэкет
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Пастанова Саўміна пра плату за «масавыя мерапрыемствы» павінна быць скасаваная.

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец апавёў «Радыё Рацыя» пра тое, чаму ўлады не хочуць пайсці насустрач вернікам. Як паведамляе сайт БХД, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў адказ на калектыўны зварот, падпісаны сотнямі вернікаў розных канфесій, з патрабаваннем скасаваць сумна вядомую «пастанову №49» Савета Міністраў пра плату за масавыя некамерцыйныя мерапрыемствы.

Кіраўнік Дэпартамента фінансаў Міністэрства ўнутраных справаў В. Дубавец мяркуе, што для правядзення рэлігійных і ўвогуле некамерцыйных недзяржаўных мерапрыемстваў у Беларусі створаныя ўсе ўмовы – і ніякіх зменаў заканадаўства, напрыклад «Пастановы № 49», не патрабуецца.

«Трэба адзначыць, што каталіцкім біскупам, якія звярнуліся ў Міністэрства ўнутраных справаў, было адказана, што з рэлігійных арганізацый і цэркваў гэтыя паборы брацца не будуць. Але ў той самы час Пастанова №49 існуе і дзейнічае, і фактычна канчатковую пастанову павінны прымаць мясцовыя ўлады. Дазволяць яны ісці без аплаты – паломнікі пойдуць. Калі не будзе дазволу, то запатрабуюць вялікую суму, як гэта здарылася ў Віцебску з грэка-каталіцкай пілігрымкай. Іншымі словамі, зрабілі такую своеасаблівую пастку, і гэта адзін з многіх метадаў “законнага” адабрання грошай у насельніцтва», – мяркуе Павел Севярынец.

– Адным могуць пайсці на саступкі, а іншым могуць і не пайсці...

– Так, і гэта нагадвае ўзаконены дзяржаўны рэкет.

Прыходзяць міліцыянты і кажуць, што яны будуць «ахоўваць» мерапрыемства, але за гэта трэба плаціць. А калі адмаўляецеся, ніякага мерапрыемства не будзе.

Так што фактычна ўстанавілі сістэму дзяржаўнага рэкету, у тым ліку і ў дачыненні да хрысціянскіх цэркваў. І гэта, натуральна, ярмо, якое цяпер накінулі на ўсіх.

Мне здаецца, што цяпер патрэбная салідарная пазіцыя ўсіх цэркваў, каб гэтую пастанову скасавалі. Бо сёння ў такой сітуацыі апынуліся грэка-каталікі, а заўтра забароняць Будслаў і Хросны ход у Гародні. Рэжыму патрэбныя грошы, а таму трэба садраць са сваіх. І яны не баяцца Бога...

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках