26 красавiка 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты зніжаецца праз статыстыку з ЗША

Кошт нафты зніжаецца праз статыстыку з ЗША

Вераснёўскія ф'ючэрсы на Brent упалі да $63,87 за барэль.

Сусветныя кошты нафты эталонных марак зніжаюцца на фоне звестак аб значным росце запасаў прадуктаў нафтаперапрацоўкі ў ЗША. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў увечары ў сераду, 17 ліпеня, піша korrespondent.net.

Так, вераснёўскія ф'ючэрсы на Brent на лонданскай біржы ICE Futures упалі на $0,48 (0,75%) - да $63,87 за барэль.

Кошт ф'ючэрса на WTI на верасень на электроннай сесіі на Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) знізіўся на $0,60 (1,04%) - да $57,02 за барэль.

Такім чынам, спрэд паміж актуальнымі кантрактамі на маркі Brent і WTI складае $6,85 на карысць Brent.

Паводле звестак Мінэнэрга ЗША, запасы бензіну ў краіне выраслі на 3,6 млн барэляў, хоць экспэрты рынку чакалі зніжэння паказчыка на 0,9 барэляў. Таксама запасы дыстылятара павялічыліся на 5,7 барэляў, замест прагназаванага зніжэння на 0,6 млн барэляў. Пры гэтым камерцыйныя запасы нафты ў ЗША за тыдзень зменшыліся на 3,1 млн барэляў, або на 0,7% - да 455,9 барэляў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках