23 красавiка 2024, aўторак, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі «спынілі» сайт для атрымання электронных рахункаў

1
Менчукі «спынілі» сайт для атрымання электронных рахункаў

Сайт разлікова-даведачнага цэнтра «падвіс».

У Менску цяпер можна аформіць онлайн-заяўку на атрыманне рахункаў у электронным выглядзе. У аўторак пра гэта паведаміў tut.by. Неўзабаве некаторыя менчукі, якія захацелі адмовіцца ад папяровых рахункаў, сталі скардзіцца на праблемы з доступам да сістэмы.

Рахункі на электронную пошту атрымліваюць ужо блізу 10 тысяч менчукоў. Цяпер адмовіцца ад папяровых рахункаў стала прасцей: калі раней уласнік павінен быў прынесці заяву ў разлікова-даведачны цэнтр, то цяпер ён можа зрабіць гэта ў Інтэрнэце: у асабістым кабінеце на сайце Адзінага разлікова-даведачнага цэнтра Менска.

16 ліпеня ўвечары нейкі час наведвальнікі сайта не маглі аформіць заяўку, пра гэта менчукі паведамлялі ў сацсетках. Гэты збой у Цэнтры інфармацыйных тэхналогій Менгарвыканкама патлумачылі так:

«У сувязі з вялікай колькасцю пераходаў на сайт www.xn--e1awdu.xn--90ais у нас узніклі невялікія тэхнічныя складанасці ў сістэме. Аднак цяпер праблема выпраўленая, праца сайта адноўленая ў звычайным рэжыме. Настолькі высокая цікавасць да новай опцыі стала для нас прыемным адкрыццём. Мы радыя, што вы не застаяцеся абыякавыя. Дзякуем усім, хто праявіў цікавасць да новага сэрвісу, і зробім усё магчымае для прадухілення ўсіх тэхнічных праблем з сайтам у надалей».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках