26 красавiка 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран захапіў нафтавы танкер

2
Іран захапіў нафтавы танкер
АРХІЎНЫЯ ФОТА AFP

Затрыманне адбылося непадалёк ад выспы Ларак у Персідскай затоцы.

Іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) захапіў у Персідскай затоцы нафтавы танкер. Пра гэта паведамляе агенцтва Fars (пераклад - lenta.ru). Затрыманне адбылося непадалёк ад выспы Ларак.

Як сцвярджае агенцтва, судна перавозіла кантрабандны груз нафты.

Раней 16 ліпеня стала вядома, што нафтавы танкер з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў знік з радараў у іранскіх водах. Як адзначалі ў Associated Press, лёс танкера выклікае непакой на фоне абвастрэння стасункаў Ірана і ЗША і апошніх «танкерных войнаў». Меркавалася, што Іран вымусіў судна змяніць курс і прайсці ў свае воды.

11 ліпеня паведамлялася, што пяць іранскіх узброеных катэраў пачалі пераследаваць нафтавы танкер Вялікай Брытаніі і спрабавалі яго спыніць. У Іране гэтую інфармацыю зняпраўдзілі.

9 ліпеня Тэгеран паабяцаў даць адказ Вялікай Брытаніі за захоп ў Гібралтары судна Grace 1. Супертанкер перахапілі 4 ліпеня брытанскія марскія пяхотнікі і мясцовыя праваахоўныя органы. Паведамлялася, што ён перавозіў два мільёны барэляў сырой нафты з Ірана на перапрацоўчы завод Баньяс у Сірыі, што парушае санкцыйны рэжым, устаноўлены ў дачыненні да Дамаска. Паводле звестак МЗС Гішпаніі, брытанцы перахапілі танкер на просьбу ЗША. Пазней частку экіпажа Grace 1 арыштавалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках