26 красавiка 2024, Пятніца, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве чацвёрты дзень запар праходзіць акцыя апазіцыі

У Маскве чацвёрты дзень запар праходзіць акцыя апазіцыі

Незалежныя кандыдаты ў дэпутаты Масгардумы зноў сабраліся на Трубнай плошчы.

У чацвер у Маскве незалежныя кандыдаты ў дэпутаты Масгардумы, якіх не зарэгістраваў Масгарвыбаркам, зноў сабраліся на Трубнай плошчы на акцыю пратэсту супраць нядопуску іх да выбараў. Разам з імі на плошчу выйшлі некалькі сотняў чалавек.

Адзін з апазіцыйных кандыдатаў, Іван Жданаў, заявіў, што ў сераду паліцыя ўручыла яму папярэджанне аб недапушчальнасці акцый на Трубнай плошчы. Са слоў Жданава, перасцярогу ён парваў.

Таксама палітык, вядомы сваёй працай ў Фондзе барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны, заклікаў масквічоў выйсці 20 ліпеня на праспект акадэміка Сахарава на ўзгоднены мітынг у падтрымку незалежных кандыдатаў.

На плошчы таксама гучаць заклікі адправіць у адстаўку кіраўніка Масгарвыбаркама Валянціна Гарбунова.

Радыё Свабода вядзе трансляцыю акцыі:

Раней апазіцыянеры Ілля Яшын, Любоў Собаль, Іван Жданаў, Канстанцін Янкаўскас, Юлія Галяміна ды іншыя, каго выбарчая камісія зняла з выбараў у Масгардуму, заклікалі масквічоў выходзіць кожны дзень а сёмай гадзіне вечара на Трубную плошчу і патрабаваць рэгістрацыі незалежных кандыдатаў.

Палітыкі заявілі пра фальсіфікацыі з мэтай не дапусціць іх да ўдзелу ў галасаванні. З іх слоў, сябры выбарчых камісій адмыслова рабілі памылкі пры ўнясенні звестак выбарцаў у электронную сістэму, каб потым на гэтай падставе прызнаць несапраўднымі іх подпісы.

У некаторых выпадках кандыдатам абвяшчалі, што людзей, якія паставілі за іх подпіс, не існуе. Сярод такіх апынуўся заснавальнік суполкі «Диссернет» Андрэй Заякін і прафесар Маскоўскай вышэйшай школы сацыяльных і эканамічных навук Рыгор Юдзін, якія ставілі подпісы за кандыдатку Алену Русакова, а таксама прафесарка Вышэйшай школы эканомікі Алена Лук'янава і тэлевядоўца Міхаіл Шырвіндт, якія падпісваліся за вылучэнне Любові Собаль.

Выбары ў Маскоўскую гарадскую думу пройдуць у адзіны дзень галасавання 8 верасня. Для ўдзелу ў іх кандыдатам не ад парламенцкіх партый трэба было сабраць некалькі тысяч подпісаў выбарцаў, зарэгістраваных у адпаведных акругах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках