19 сакавiка 2024, aўторак, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» саступіў «Нафтагазу» ў судах Нідэрландаў і Люксембурга

3
«Газпром» саступіў «Нафтагазу» ў судах Нідэрландаў і Люксембурга

Суды адхілілі апеляцыі «Газпрома» паводле спраў аб прымусовым выкананні пастановы Стакгольмскага арбітражу.

Апеляцыйны суд Амстэрдама і Акруговы суд Люксембурга 8 ліпеня адхілілі апеляцыі расейскага Газпрома паводле спраў аб прымусовым выкананні пастановы Стакгольмскага арбітражу. Пра гэта паведамляе прэс-служба НАК «Нафтагаз Украіны», піша liga.net.

Як гаворыцца ў паведамленні, Апеляцыйны суд Амстэрдама (Нідэрланды) адхіліў скаргу «Газпрома» што да юрысдыкцыі суда, тым самым пацвердзіўшы свае паўнамоцтвы ў справе аб прызнанні і прымусовым выкананні пастановы Стакгольмскага арбітражу на тэрыторыі Нідэрландаў. Суд прыняў пастанову 8 ліпеня.

Акрамя таго, у той жа дзень, пастанову на карысць «Нафтагаза» прыняў Акруговы суд Люксембурга. Ён адхіліў скаргу Газпрома і пацвердзіў арышты ў дачыненні да расейскай кампаніі на тэрыторыі гэтай краіны ў рамках прымусовага выканання пастановы Стакгольмскага арбітражу.

Раней паведамлялася, што расейскі Газпром 24 траўня абскардзіў у Апеляцыйным судзе Люксембурга пастанову суда ад 12 сакавiка аб прызнанні і прывядзенні ў выкананне на тэрыторыі краіны пастановы Стакгольмскага арбітражу і спагнанні актываў на карысць «Нафтагаза». Суды аб арышце актываў Газпрома ў Люксембургу і Нідэрландах запланаваныя на чэрвень і снежань.

Згодна з пастановай Стакгольмскага арбітражу, прынятай у лютым мінулага года, Газпром завінаваціўся «Нафтагазу» $2,56 млрд, аднак ён адмаўляецца плаціць. У сакавіку 2018 года расейская кампанія падала заяву ў Апеляцыйны суд акругі Свеа (Швэцыя) аб аспрэчванні канчатковай пастановы арбітражу і яе частковага скасавання.

«Нафтагаз» падаў пазовы ў суды Швэцыі, Нідэрландаў, Швайцарыі, Люксембурга, ЗША і іншых краін, дзе імкнецца спагнаць актывы Газпрома ў лік запазычанасці, устаноўленай арбітражам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках