26 красавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое будзе надвор'е да канца працоўнага тыдня

1
Якое будзе надвор'е да канца працоўнага тыдня

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 3 - 5 ліпеня.

3 ліпеня надвор'е Беларусі пераважна будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Чакаецца пераменная воблачнасць, піша Гідрамет. Пераважна на паўночнай палове краіны кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі навальніцы. Вецер заходні парывісты, удзень месцамі да моцнага. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +9.. +15°С; максімальная ў сярэдзіне дня +16.. +21°С, на поўдні да +23°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе расці.

4 ліпеня на тэрыторыю краіны з Балтыйскага мора працягнуць паступаць прахалодныя няўстойлівыя паветраныя масы. Уночы ў паўночных, а днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +6.. +11°С, максімальная удзень +15.. +22°С.

5 ліпеня краіна будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, пры гэтым з поўдня Швэцыі чакаецца перамяшчэнне сістэмы актыўных франтальных раздзелаў. Уночы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер заходняй чвэрці сярэдні, уночы ў паўночна-заходніх, удзень і ў цэнтральных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +6.. +13°С, максімальная ўдзень +13.. +19°С, на поўдні месцамі да +22°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках