20 красавiка 2024, Субота, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міф С-400: Эксперты апавялі пра ўразлівасць ракетнай сістэмы РФ

8
Міф С-400: Эксперты апавялі пра ўразлівасць ракетнай сістэмы РФ

Асабліва безабаронныя расейскія СПА ва ўмовах вайны на Блізкім Усходзе.

Нягледзячы на тэхнічныя дадзеныя ракетаў С-400, рэальнасць кажа пра тое, што сапраўдная іх каштоўнасць зусім не адпавядае тэарэтычным магчымасцям. Іх эфектыўнасць залежыць ад таго, хто і як імі карыстаецца. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы прыватнага аналітычнага-выведвальнага цэнтра Stratfor.

Эфектыўнасць С-400 вельмі залежыць ад кантэксту, у якім іх ужываюць. Усё залежыць ад тыпу ворага, з якім сістэме даводзіцца мець справу, кажуць эксперты цэнтра.

Калі батальён С-400 дзейнічае ў ізаляцыі або без падтрымкі іншых сучасных сістэмаў СПА, яму не хопіць ракетаў, каб выстаяць у непазбежнай бойні. Асабліва гэта тычыцца Блізкага Усходу, дзе шэраг гульцоў разгарнулі дарагія сістэмы ў складзе батарэй, а не батальёнаў. Гэта азначае, што ў іх усяго толькі 16 ракетаў напагатове. Расейскія ракеты 40Н6Е тэарэтычна маюць 400-кіламетровы радыус дзеяння. Але нягледзячы на гэта, сістэма С-400 усё роўна ўразлівая перад ракетнымі атакамі.

Геаграфічныя чыннікі моцна ўплываюць на яе карыснасць. Да прыкладу, горная мясцовасць можа заблакаваць працу сэнсараў. Цэль, якая ляціць нізка, можа скарыстацца геаграфічнымі перавагамі і няроўнай мясцовасцю, каб пазбегнуць удару С-400. Расейская сістэма не зможа паспяхова перахапіць крылатыя ракеты, якія ляцяць нізка, на далёкай адлегласці. Яна заўважыць іх толькі за лічаныя дзясяткі кіламетраў. Больш за тое, ізаляваная сістэма С-400 або нават батальён будзе ўразлівай перад насычанай атакай і нават можа быць знішчаная сама да таго, як здолее збіць хоць адзін варожы самалёт.

Нагадаем, як раней паведамляла група ІС, у РФ заявілі, што маюць намер пашырыць продаж зброі ў Турцыю, нягледзячы на амерыканскія пратэсты з нагоды нядаўняга атрымання Анкарой расейскай зенітнай сістэмы С-400.

У цяперашні час Расея даставіла восем партый кампанентаў С-400 турэцкім узброеным сілам на авіябазу Мурта, недалёка ад сталіцы Анкары.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках