20 красавiка 2024, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі ў Антарктыдзе ўваход у «закінуты свет»

14
Навукоўцы знайшлі ў Антарктыдзе ўваход у «закінуты свет»

Даследнікі пакуль не адважыліся спускацца ў глыб пячораў.

Супрацоўнікі Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта знайшлі ў Антарктыдзе гіганцкія пячоры. Апошнія сыходзяць у глыб мацерыка.

Навукоўцаў уразіла, што тэмпература ў гэтым падземным свеце дасягае +25ºC, хоць, як вядома, на паверхні Антарктыды тэмпература вельмі нізкая, піша сайт politeka.net.

Даследнікі кажуць – у пячорах развіваецца жыццё і існуе флора і фаўна.

Як адзначаецца, навукоўцы ўжо вызначылі, што там жывуць лішайнікі, водарасці і найпрасцейшыя бесхрыбетныя.

Аўстралійская група паведамляе, што, хутчэй за ўсё, у пячорах жывуць буйныя жывёлы, якія могуць быць невядомыя сучаснай навуцы. Таму навукоўцы пакуль не хочуць спускацца далёка ўглыб у адкрытыя імі падземныя прасторы. Пакуль невядома, што чакае наперадзе.

Нагадаем, навукоўцы высветлілі, што ледавікі растаюць нашмат хутчэй, чым меркавалася. Даследнікі вывучылі 19 тысячаў леднікоў свету. Такім чынам атрымалася высветліць, што з 1961 да 2016 года глабальная маса льдоў скарацілася на 10,6 трыльёна тон. На сёння яны страчваюць 335 млн тонаў штогод, што вельмі небяспечна для чалавецтва.

Спецыялісты звярнулі асаблівую ўвагу на некалькі ледавікоў з розных абласцей Зямлі: Альпы, Каўказ, Канадская Брытанская Калумбія, Антарктыда і Арктыка (у Грэнландыі, Ісландыі і на востраве Шпіцберген). Навукоўцы знайшлі радыеактыўныя часціцы ў 17 мясцінах. У выніку яны прыйшлі да высновы пра сур'ёзнае радыеактыўнае забруджванне.

Гэтыя забруджванні звязаныя з выпрабаваннямі і выбухамі, якія праводзіліся да 1960-х, а таксама з шэрагам маштабных катастрофаў, уключаючы Чарнобыль і Фукусіму.

Паводле словаў спецыялістаў, ледавікі сабралі ў сябе ядзерныя ападкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках