26 красавiка 2024, Пятніца, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарчым участку ў Варшаве перамагла партыя «Слуга народа»

2
На выбарчым участку ў Варшаве перамагла партыя «Слуга народа»

У тройку лідараў увайшлі таксама партыі «Еўрапейская салідарнасць» і «Голас».

На ўчастку ў Варшаве на пазачарговых парламенцкіх выбарах ва Украіне больш за ўсё галасоў атрымала прапрэзідэнцкая партыя "Слуга народа". У тройку лідараў увайшлі таксама партыі "Еўрапейская салідарнасць" і "Голас", паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на "Укрінфарм".

За "Слугу народа" прагаласавалі 35,4% выбарцаў у Варшаве, за "Еўрапейскую салідарнасць" - 24,3%, партыю "Голас" - 23,2%.

Пяціадсоткавы выбарчы бар'ер пераадолела ў Варшаве таксама Партыя Шарыя - 5,6%.

Усе астатнія партыі атрымалі значна менш галасоў падтрымкі. "Сіла і гонар" - 2,6%, "Свабода" - 2,4%, "Бацькаўшчына" - 1,7%, "Рух новых сіл" - 1,2%.

Агулам, на ўчастку ў Варшаве ў нядзелю прагаласавалі 2 382 ўкраінцаў, што амаль удвая менш, чым падчас другога тура прэзідэнцкіх выбараў.

Нагадаем, што ЦВК апрацавала 99,09% пратаколаў замежных участкаў. Так, паводле вынікаў апрацоўкі 99,01% электронных пратаколаў галасавання на выбарчых участках партыя "Слуга народа" набрала 29,40%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках