19 сакавiка 2024, aўторак, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэшкін: Расеі ў 2022 годзе пагражае эканамічны крах

30
Арэшкін: Расеі ў 2022 годзе пагражае эканамічны крах
МАКСІМ АРЭШКІН

Міністр эканамічнага развіцця РФ заявіў, што Расеі ў 2022 годзе пагражае фінансава-эканамічны крызіс.

Расеі ў 2022 годзе пагражае фінансава-эканамічны крызіс, - перасцярог расейскі міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, паведамляе «Радыё Польшча».

Ён растлумачыў, што праблема выклікана празмернай запазычанасцю грамадзян і прадпрыемстваў. На яго думку, гэты працэс не можа быць спынены, яго наступствы толькі могуць быць аслабленыя.

Некаторыя з эканамістаў даўно папярэджваюць, што расейская эканоміка нагадвае паветраны шар, які можа лопнуць у любы момант. Гэта пацвердзіў кіраўнік Мінэканамразвіцця.

Са слоў Максіма Арэшкіна, «запазычанасць фізічных і юрыдычных асоб ужо можна ўважаць сур'ёзнай сацыяльнай праблемай».

Са слоў міністра, усё больш людзей выплачваюць крэдыты, што спрыяе стварэнню мыльнай бурбалкі, якая можа лопнуць у любы момант. Расейскі міністр эканамічнага развіцця паказаў, што ўрад і Цэнтральны банк працуюць над тым, каб мінімізаваць наступствы фінансава-эканамічнага крызісу. Аднак, са слоў Максіма Арэшкіна, гэты працэс нельга спыніць цалкам.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках