26 красавiка 2024, Пятніца, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блакаваны ў Расеі Telegram - лідар у росце продажаў рэкламы сярод мэсэнджараў

1
Блакаваны ў Расеі Telegram - лідар у росце продажаў рэкламы сярод мэсэнджараў

Продажы выраслі на 141%.

Мэсэнджар Telegram стаў лідарам у тэмпах росту продажаў рэкламы ў Расеі сярод мэсэнджараў. Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на даследаванне кампаніі Admitad.

У першым паўгоддзі 2019 года продажы праз Telegram паводле мадэлі CPAв партнёрскай сеткі Admitad выраслі на 57% - да 520 млн рублёў. Больш за 90% рэкламы, якая прадаецца праз мэсэнджары, прыпадае на Telegram.

Пры гэтым, адзначае «Коммерсант», Telegram, які больш за год блакуецца ў Расеі, саступае паводле аўдыторыі WhatsApp і Viber.

Даследаванне таксама паказала, што сярод сацыяльных сетак лідарам у тэмпах росту продажаў рэкламы стаў Twitter, продажы выраслі на 141%. Продажы ў «Вконтакте» павялічыліся на 53%, у YouTube - на 13%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках