26 красавiка 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лашарык»: прычынай выбуху стала замена ўкраінскіх батарэй расейскімі

«Лашарык»: прычынай выбуху стала замена ўкраінскіх батарэй расейскімі

Экіпаж субмарыны мог стаць ахвярай палітыкі імпартазамяшчэння.

Прычынай аварыі на атамнай падлодцы «Лашарык» стала імпартазамяшчэнне ўкраінскіх акумулятараў расейскімі. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў журналіст Аркадзь Бабчанка:

«Ужо ў доку, падчас разбору інцыдэнту, экспэрты ўстанавілі, што выбухнула акумулятарная батарэя. Выбух быў вельмі магутным. Акумулятар, відавочна, стаў і крыніцай нарастання аб'ёмнага гарэння.

Было ўстаноўлена, што глыбакаводныя станцыі тыпу АС-31 доўгі час камплектаваліся срэбна-цынкавымі акумулятарамі, якія вырабляліся ва Украіне.

Пасля ўскладнення стасункаў з гэтай краінай акумулятары АС-31, з гарантыйным абслугоўваннем завода-вытворцы, замянілі на расейскія літый-іённыя батарэі».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках