24 жнiўня 2019, Субота, 8:39
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Польшчы зафіксавалі рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя

6
У Польшчы зафіксавалі рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя

Гэта самы нізкі паказчык беспрацоўя ў Польшчы за апошнія 30 гадоў.

У чэрвені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,3% - гэта самы нізкі паказчык за апошнія 30 гадоў.

Як паведамляе «Польскае радыё», пра гэта сведчаць апублікаваныя Галоўным статыстычным кіраваннем звесткі.

У чэрвені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы дасягнуў 5,3%, у траўні - 5,4%.

Эканамістка Моніка Куртэк звярнула ўвагу, што інфармацыя аб узроўні беспрацоўя адпавядае ацэнкам Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі, і паказчык з'яўляецца найменшым за перыяд дзяржаўных пераўтварэнняў пасля 1989 года.

«Гэта чарговы рэкорд пад аглядам узроўню беспрацоўя - ён з'яўляецца самым нізкім з пачатку палітычных зменаў у Польшчы. Разам з тым колькасць беспрацоўных упершыню знізілася да менш чым 900 тысяч, і гэта - таксама пэўны рэкорд», - сказала яна.