Колькі гадоў беларусу трэба збіраць на адпачынак у Турцыі
23- 25.07.2019, 22:54
- 24,658
Лічба дня.
З 1 жніўня ў Беларусі падвышаецца сума бюджэту пражытковага мінімуму. БПМ у сярэднім на душу насельніцтва канца кастрычніка складзе 290,91 рубля (цяпер - 224,02 рубля). Гэта значыць прыбаўка складзе 66,89 рубля.
Як падлічылі аўтары праекту Кошт урада, сям'я беларусаў з чатырох чалавек будзе збіраць на сціплы адпачынак у Турцыі (блізу 300 даляраў на чалавека) 10,5 гадоў.
Такі разлік зроблены на аснове закладзенай у БПМ сумы на культурна-асветныя мерапрыемствы - 4,8 рубля за месяц на чалавека.
