26 красавiка 2024, Пятніца, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МКАД хочуць зрабіць платнай для грузавікоў

8
МКАД хочуць зрабіць платнай для грузавікоў

У склад платных дарог таксама ўвойдзе адцінак аўтадарогі М6/Е28 Менск - Гародня - мяжа Польшчы.

«З горадам [Менскам] разглядаем пытанне, каб у перспектыве зрабіць платнай першую кальцавую аўтадарогу (для цяжкавікоў), - заявіў Аляксей Аўраменка, міністр транспарту і камунікацый. - Сёння інтэнсіўнасць першага кальца даходзіць да 100 тысяч аўтамабіляў за дзень. Рух дастаткова складаны, таму цяпер будзем займацца гэтым пытаннем. Да чаго прыйдзем, пакуль не ведаю. Асноўная мэта - вызваліць горад ад цяжкавікоў». Пра гэта піша onliner.by.

«Задача павелічэння хуткасці злучэння стаіць і ў плане развіцця грамадскага транспарту, - дапоўніў Аўраменка. - Тут патэнцыял мы бачым, зрэшты, у выдзяленні асобных палос для наземнага транспарту, больш прадуманым і якасным раскладзе руху, а таксама стварэнні максімальна выгадных умоў для грамадскага транспарту. Мы павінны імкнуцца да таго, каб ён быў у прыярытэце і пад яго стваралася сучасная інфраструктура. У ідэале трэба выходзіць на тое, каб аўтобусы рухаліся дакладна паводле раскладу, прыкладна так, як метро або чыгуначны транспарт. Калі мы гэтага даможамся, атрымаем максімальную працу грамадскага транспарту».

У першую чаргу трэба стварыць камфортныя ўмовы для пасажыраў, а потым і найбольш выгадныя ўмовы для аўтамабілістаў. Гаворка, дарэчы, ідзе аб стварэнні сеткі платных парковак.

«Што датычыцца развіцця аўтамабільных дарог, то канцэпцыяй прадугледжанае стварэнне падсістэмы інтэлектуальных транспартных сістэм, стандартаў, якія забяспечаць тэрмін службы аўтамабільных дарог не менш як на 30 гадоў, выкарыстанне не разразных маналітных канструкцый пры будаўніцтве і рэканструкцыі мастоў, якія забяспечваюць павышэнне тэрміну іх службы да капітальнага рамонту не менш як на 50 гадоў, - заявіў міністр. - Рэалізацыя канцэпцыі дасць магчымасць да 2030 года забяспечыць рост грузаабарачэння транспарту ў 1,2 разы, пасажыраабарачэння - у 1,4 разы. Экспарт транспартных паслуг вырасце ў 2,2 разы. Будуць укараняцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, знізіцца адмоўнае ўздзеянне транспарту на навакольнае асяроддзе».

Яшчэ адзін важны момант - рэканструкцыя маставых збудаванняў.

Пасля заканчэння рэканструкцыі ў склад платных дарог увойдзе таксама адрэзак аўтадарогі М6/Е28 Менск - Гародня - мяжа Польшчы (133,338-ы км - 196,424-ы км). У далейшым плануецца, што дарогі рэспубліканскага значэння пасля рэканструкцыі да першай катэгорыі таксама будуць пераводзіць у разрад платных».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках