28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Веліч ВКЛ: у якім горадзе напраўду каранаваўся Міндоўг

4
Веліч ВКЛ: у якім горадзе напраўду каранаваўся Міндоўг

Каранацыя ставіла нашу дзяржаву ў адзін шэраг з вядучымі дзяржавамі Сярэднявечча.

Здабыццё каралеўскай кароны князем Міндоўгам было для Вялікага княства Літоўскага падзеяй, якое ўзводзіла дзяржаву літвінаў на новую ступень. Феадальная сістэма панавала ў Еўропе 13-га стагоддзя. З узвядзеннем Міндоўга на пасад літвінскага каралеўства прызнавалася моц і ўплыў, здабытыя ў жорсткіх сечах з шматлікімі ворагамі на захадзе і на ўсходзе, піша litvin.pl.

Аднак гісторыкі дагэтуль не маюць адзінага меркавання аб месцы, дзе адбывалася каранацыя. Спрэчка доўжыцца без малога чатыры сотні гадоў. Вядомая дакладна толькі дата гэтай знакамітай падзеі - 6 ліпеня 1253 года.

Карона, атрыманая Міндоўгам ад Папы рымскага, каштавала ліцвінам укладання ўмовы пра мір з тэўтонцамі. Новы кароль абавязваўся дапамагаць крыжакам навяртаць паганцаў у праўдзівую веру, саступаючы тэўтонцам 12 абшараў. У пагадненні Міндоўга з Ордэнам былі такія радкі: «... мы са згоды нашых дзедзічаў перадалі іх дому на вечнае, вольнае і бяспечнае валоданне ніжэй названыя зямлі...

Назвы ж зямель такія: Расеене палова, Лукове палова, Бэтэгале палова, Эрэгале палова, Дэйнове палова, Кулене ўсё, Карсове ўсё, Крожэ ўся, Надрова ўся, Вейжа ўся, Вейсэ ўся, Ванге ўся». (Пераклад з лаціны А.Жлуткі).

Сведкі падзеі, гісторыкі, якія жылі ў 12-м стагоддзі (летапісе славянаў, германскія храністы) не кажуць нам досыць дакладна пра месца каранацыі. Паляк і вялікі прыхільнік Вялікага княства Літоўскага храніст 16-га стагоддзя Мацей Стрыйкоўскі піша пра тое, што карону на Міндоўга ўсклалі ў Кернаве. Пра гэта можна прачытаць у ягонай паэме «Аб пачатках...» (на польскай мове). Гэта значыць, калі верыць Стрыйкоўскаму, каранацыя князя літвінаў праходзіла ў прызнаным усімі цэнтры палітычнага жыцця аўкшайтаў. У 13-м стагоддзі замак Кернава з’ўяўляўся ўмацаваннем з валоў і драўлянага частаколу, абгароджаным ровам. Места і драўляны замак у 14-м стагоддзі былі дашчэнту спаленыя лівонцамі, пасля пажараў больш не здабыўшы былую славу.

У іншых сваіх творах Стрыйкоўскі перакрэслівае ўласныя сцвярджэнні, называючы месцам каранацыі Міндоўга места Наваградак (чытайце ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» (1582). Менавіта ў Наваградак, мяркуючы з пісання паляка-патрыёта, Папа Інакенцій паслаў са святымі сімваламі каралеўства свайго легата Гайндрыха. Той прыбыў на месца імпрэзы разам з арцыбіскупам Рыжскім, якога суправаджалі рыцары крыжа. Гэты прадстаўнік рымскай курыі і ўсклаў на Міндоўга карону.

Існуе меркаванне, быццам Стрыйкоўскі запазычыў звесткі пра каранацыю Міндоўга ў Наваградку з рукапісаў са збору князёў Слуцкіх-Алелькавічаў, пры двары якіх складаў свае паэмы і хронікі. Напэўна, князям з палітычных матываў было выгадна назваць месцам каранацыі Наваградак Літоўскі.

Аб наваградскай каранацыі піша і Альбэрт Віюк-Каяловіч у сваёй «Гісторыі Літвы» (1650-1669). Гэты гісторык прыняў за праўду звесткі Стрыйкоўскага, увекавечыўшы у сваёй працы.

Салідарны з хронікай Стрыйкоўскага і Густынскі летапіс, створаны прыхільнікамі праваслаўя на Украіне.

У 19-м стагоддзі гісторыкі былі схільныя абапірацца на звесткі Стрыйкоўскага і Густынскага летапісу, не ставячы іх пад сумненне. Але вось польскі даследчык Ляткоўскі сцвярджаў, што Міндоўг не мог рызыкаваць палонам або смерцю шматлікіх гасцей, якія з'ехаліся на каранацыю ў Наваградак у 1253 годзе, бо места магло быць атакаванае войскамі валынскага князя Данілы Галіцкага. Гэтую вайсковую выправу Галіцкі рабіў па зімовым шляху, а пад лета войскі галічанаў ужо вярнуліся ў свае землі, не атрымаўшы дапамогі ад яцвягаў. Значыць, Даніла ніяк не мог перашкодзіць каранацыі ў Наваградку.

Сучасныя гісторыкі з Летувы выстаўляюць арыгінальныя версіі, прапаноўваючы яшчэ адно месца каранацыі - Віленскую катэдру. У якасці довадаў падаюцца вынікі археалагічных пошукаў на тэрыторыі віленскага Дольнага замка. У дадатак бярэцца хроніка Рывіюса (18-е стагоддзе).

У сучаснай летувіскай гістарыяграфіі ўнікаюць канкрэтызацыі месца каранацыі. Самая новая тэорыя належыць аўтарству гісторыка Томаса Баранаўскаса. Яна грунтуецца на атаясненне Летовіі з ліста Міндоўга 1253 года нямецкаму ордэну («дадзена ў Летовіі...») з гарадзішчам на рацэ Латаве, што знаходзіцца на поўначы сучаснай Летувы.

Калі паставіць пад цвёрды сумнеў версіі сучасных гісторыкаў з Летувы, то застаецца толькі два месцы, дзе мог каранавацца Міндоўг: Кернава і Наваградак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках