26 красавiка 2024, Пятніца, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Які рацыён уратуе ад залішняй вагі?

1
Які рацыён уратуе ад залішняй вагі?

Амэрыканскія спецыялісты распрацавалі шэраг дыэтычных рэкамендацый.

Паменшыць колькасць прадуктаў з перапрацаванага мяса, унікаць салонай ежы і аддаць перавагу алею. Амэрыканскія спецыялісты распрацавалі шэраг дыэтычных рэкамендацый, якія дапамогуць спакваля перайсці на правільнае харчаванне, унікнуўшы праблем з залішняй вагой, піша proman.com.ua.

Лекары найперш раяць ашчаджаць на прадуктах з перапрацаванага мяса (сардэлькі, каўбаса, вяндліна) і хоць бы адзін-два разы на тыдзень замяняць чырвонае мяса на фасолю. Яны досыць падобныя змесцівам бялку, вітамінаў і мікраэлементаў. Пры гэтым ад бабовых больш карысці для постаці.

Са слоў дыэтолагаў, найлепшы спосаб абмежаваць спажыванне солі - перайсці ад звычайных кансэрваваных супаў і гародніны да кансэрваў з нізкім змяшчэннем натрыю, а перад салёнымі арэхамі аддаць перавагу несалёным.

Спецыялісты рэкамендуюць замяніць масла алівай. Апошнюю, як і іншыя алеі, можна выкарыстоўваць замест сметанковых і маянэзнай заправак. Гэта дазволіць павялічыць колькасць ненасычаных тлушчаў у вашым рацыёне пры адначасовым зніжэнні насычаных. Колькасць апошніх таксама можна паменшыць, калі гатаваць соусы не на базе малака і вяршкоў, а выкарыстоўваючы, напрыклад, таматавае пюрэ і зёлкі.

Таксама лекары раяць замяніць белы хлеб на цэлазерневы, малако тлустасцю 2% на 1%, бульбяныя чыпсы на поп-корн, піцу пэпэроні на агароднінную, бульбу фры на смажаныя кавалачкі гарбуза, а вяршкі ў кававых напоях на малочную пену. Так Вы зможаце атрымаць больш пажыўных рэчываў з меншай колькасцю калорый і насычаных тлушчаў.

Спецыялісты сцвярджаюць, што трэба заўсёды шукаць больш магчымасцяў уносіць невялікія змены ў свой рацыён, падобныя да гэтых. Рабіць гэта варта кожны раз, калі Вы адчыняеце лядоўню, ходзіце ў краму па харчы або бераце ежу ў рэстарацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках