Фотафакт. У Гомелі на парадзе захоплівалі тэрарыстаў на джыпе
13- 3.07.2019, 21:21
- 24,190
Агратрэш ад дзяржаўных ідэолагаў.
У сацсетках абмяркоўваюць парад да 3 ліпеня, які прайшоў у Гомелі, піша «Салiдарнасць».
«Для пачатку, я прамаўчу, што «свята» пад капірку з 9 траўня, - піша Наталля Ашэка. - Парад. Ускладанне. Канцэрт. Бла бла бла. Спачатку маршыруюць сілавыя структуры ва ўсіх іх праявах, следам едзе старая вайсковая тэхніка ды іншы «дэкор».
Раптам у парадзе з'яўляюцца два джыпы з хлопцамі ў арафатках і пісталецікамі. Праз 3 хвіліны - дэманстрацыя захопу «тэрарыста». Захопнікі ў кедах і з петардамі.
Ваякі выюць, «забіваюць», а потым на руках выносяць захопленага ў натоўп з людзей у нацыянальных строях. Аўто з’язджаюць у туман.
З туману на сцэну «выплываюць» народныя калектывы ў какошніках. Дзеці ў захапленні, гледачы пляскаюць».
