26 красавiка 2024, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі гібрыдны эмбрыён чалавека і малпы

10
Навукоўцы стварылі гібрыдны эмбрыён чалавека і малпы

Хімеру стварылі ў Кітаі.

Каманда навукоўцаў-біёлагаў стварыла эмбрыён-хімеру чалавека і малпы. Эксперымент прайшоў у кітайскай лабараторыі, паведамляе газета Pais са спасылкай на адну з удзельніц праекта, біёлага Каталіцкага ўніверсітэта Мурсіі Эстрэлья Нуньес, паведамляе korrespondent.net.

Каб стварыць хімеру, даследчыкі ўводзілі ствалавыя клеткі чалавека ў эмбрыёны малпаў. Арганізм створаны з генетычна разнастайных клетак і лічыцца ў біялогіі хімерай.

Гібрыдны эмбрыён не з'явіўся на свет таму, што спецыялісты спынілі працэс. Навукоўцы спрабуюць такім чынам ствараць і вырошчваць органы для трансплантацыі. Падрабязнасці эксперыменту пакуль не выдаюцца. Яны будуць прадстаўлены ў міжнародным навуковым часопісе.

Эксперымент вымушана праводзілі ў Кітаі, бо гішпанскія і амерыканскія ўлады забараняюць такога роду даследаванні. Навукоўцаў ужо папярэдзілі пра «этычныя перашкоды» ў эксперыментах з хімерамі.

Самі навукоўцы плануюць працягнуць даследаванні ўжо з клеткамі нечалавекападобных прыматаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках