6 траўня 2024, панядзелак, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі абласны суд адхіліў скаргу блогера Сяргея Пятрухіна

6
Берасцейскі абласны суд адхіліў скаргу блогера Сяргея Пятрухіна
СЯРГЕЙ ПЯТРУХІН
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

У судзе Сяргей Пятрухін спрабаваў давесці абсурднасць абвінавачванняў у «паклёпе» і «абразе міліцыянтаў».

Судовая калегія ў крымінальных справах Берасцейскага абласнога суда 5 ліпеня разглядзела апеляцыйную скаргу вядомага берасцейскага блогера і актывіста Сяргея Пятрухіна, паведамляе сайт baj.by.

Спробы блогера і ягонага абаронцы давесці абсурднасць абвінавачванняў у «паклёпе» і «абразе міліцыянтаў» поспеху не атрымалі. Пастанова суда першай інстанцыі пакінутая без зменаў, а апеляцыйную скаргу абласны суд адхіліў.

Нагадаем, 18 красавіка 2019 года суддзя Ленінскага раёна Берасця Аляксандр Семянчук прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса - ч.2 арт.188 («паклёп») і ч.2 арт.189 («абраза»). Берасцейскі блогер быў пакараны штрафам у суме 360 базавых адзінак (9180 рублёў), таксама з яго спагнаны дзяржаўны падатак - 306 рублёў.

У якасці пацярпелых паводле гэтай справы праходзілі чатыры супрацоўнікі Ленінскага РАУС Берасця. Згодна з пастановай суда першай інстанцыі, Сяргей Пятрухін павінен выплаціць «матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды» Сяргею Ігнацюку - 3 000 рублёў, Дзмітрыю Якушэвічу, Ігару Галянцічу і Сяргею Токуну - па 1500 рублёў кожнаму. Таксама блогер павінен кампенсаваць выдаткі супрацоўнікаў міліцыі на адвакатаў агулам на 1000 рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках