26 красавiка 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі наважылі зрэзаць пастаўкі друзу з Беларусі

5
У Расеі наважылі зрэзаць пастаўкі друзу з Беларусі

Расейскія чыноўнікі мяркуюць, што мае месца рээкспарт з Украіны.

Расейскія чыноўнікі задумаліся аб увядзенні квот на пастаўкі друзу з Беларусі, які на справе часткова з'яўляецца «транзітам» з Украіны, піша «Интерфакс».

Менавіта Украіна традыцыйна была галоўным пастаўшчыком імпартных нярудных матэрыялаў РФ з доляй блізу 90%. У 2015 г. Расея ўвяла ліцэнзаванне імпарту, у выніку пастаўкі няруднай прадукцыі з Украіны скараціліся з 20,2 млн тонаў у 2014 годзе да 2,1 млн тон у 2017 г. У снежні 2018 г., уводзячы санкцыі на ўкраінскія тавары, Расея ў пазіцыі «галька, жвір, друз» зрабіла выключэнне для цвёрдых парод друзу. Пацвярджэнне адпаведнасці прадукцыі, якая ўвозіцца выдае Мінпрамгандаль. У 2019 г. міністэрства выдала выснову на пацвярджэнне адпаведнасці на 1,7 мільёна тон друзу.

Аднак пачынаючы з 2016 г. украінская нярудная прадукцыя хлынула ў Расею праз Беларусь. Калі ў 2014 г. імпарт з Беларусі складаў 2,7 млн тонаў, то ў 2016 годзе ён падскочыў да 7,4 мільёнаў тон, у 2017 г. склаў амаль 10 млн тон. Мінпрамгандаль, высветліўшы, што тыя два гранітныя кар'еры, якія працуюць у Беларусі, карыстаюцца толькі станцыямі Сітніца і Жыткавічы, прапанавала РЧ узгадняць заяўкі на перавозку друзу толькі з гэтых станцый. Аднак пастаўкі праз іншыя станцыі - Пхоў, Бярэзіна, Сцяпянка, Прыдзвінскае, Гарынь, Кругавец - на гэты момант працягваюцца, гаворыцца ў дакладзе, які Мінпрамгандаль, выконваючы даручэнне віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Козака, падрыхтаваў і разаслаў у ведамства.

У дакуменце, з якім азнаёмілася крыніца ў адным з ведамстваў, гаворыцца пра прапанову ФМС усталяваць квоту на перавозку друзу з Беларусі ў РФ з улікам расейскіх патрэбаў і выпрацоўкі прадукцыі ў самой Беларусі. Для абмеркавання гэтай ідэі Мінпрамгандаль прапанаваў склікаць нараду з удзелам прадстаўнікоў ФМС і РЧ.

Ліст быў падрыхтаваны з улікам пазіцый зацікаўленых федэральных органаў выканаўчай улады, а прапанова пра кватаванне была дадзеная ФМС як адна з магчымых мер мінімізацыі перамяшчэння на тэрыторыю Расеі ўкраінскага друзу пад выглядам беларускага, паведамілі «Интерфаксу» ў прэс-службе Мінпрамгандаль.

«Усе магчымыя меры будуць абмяркоўвацца з зацікаўленымі ФОВУамі і арганізацыямі», - сказаў прадстаўнік міністэрства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках