1 верасня 2026, aўторак, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія пытанні застаюцца пасля трагедыі 3 ліпеня

15
Якія пытанні застаюцца пасля трагедыі 3 ліпеня

Сумневы крыюцца ў афіцыйных паведамленнях.

4 ліпеня старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч назваў тое, што адбылося падчас запуску салюту «выключным выпадкам». І дадаў, што «раней такія сітуацыі не фіксаваліся», паведамляе «Салiдарнасць».

Пры гэтым кіраўнік ведамства заявіў, што перыметр бяспекі пры запуску салютаў быў вызначаны для штатнай сітуацыі:

- Тое, што адбылося выходзіла за рамкі такіх сітуацый і ўсе раненні грамадзянам былі нанесены за межамі вызначанага перыметра. Пралічыць разлёт аскепкаў у выпадку ўзнікнення пазаштатнай сітуацыі, практычна немагчыма.

Словы кіраўніка СК пра немагчымасць мадэлявання крытычнай сітуацыі гучаць непераканаўча. У такім выпадку, запуск салютаў варта прызнаць небяспечным для жыцця і здароўя грамадзян мерапрыемствам.

Выклікае пытанні і вызначэнне перыметра бяспекі. Складана сабе ўявіць, што арганізатары і непасрэдныя выканаўцы запускаў салютаў недаацэньваюць небяспеку грузавіка, начыненага піратэхнікай. Хто панясе адказнасць за пралікі ў ацэнках патэнцыйнай небяспекі пускаў салюту?

Акрамя таго, словы Наскевіча пра тое, што інцыдэнт 3 ліпеня стаў выключным выпадкам, зняпраўджвае блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA). Ён першым паведаміў пра інцыдэнт, а 4 ліпеня ў перадачы Радыё Свабода заявіў, што кіраўнік СК кажа няпраўду:

- Гэта далёка не першае такое здарэнне. Мне даслалі інфармацыю, што падобная сітуацыя была 9 траўня. Як мне пісалі людзі з мінабароны, такое ж было ў 2017 годзе ля стэлы. Я апублікаваў у сябе ў Тэлеграме відэа падобнага здарэння ў 2012 годзе. У 2013 годзе ў шпіталь нават трапіў салдат тэрміновай службы. Але тады злівы не былі так развіты. Цяпер такое ўжо не «пракоціць».

Узнікаюць новыя пытанні: ці будзе праведзена праверка агучанай блогерам інфармацыі? Калі гэтая інфармацыя праўдзівая, што паслужыла прычынай для інцыдэнтаў у папярэдніх выпадках? Чаму не былі зроблены высновы?

І яшчэ адзін момант. Мінабароны паведаміла 4 ліпеня, што «падарваліся вырабы аднаго калібру (195 мм) з пяці, што прымяняліся ў ходзе салюту (105 мм, 125 мм, 150 мм, 195 мм, 310 мм)». Падрывы меркаваных набояў адбыліся ў трох з шасці месцах, дзе праводзіўся салют.

У той жа дзень Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле факта выбухаў салютных набояў. У якасці падазраваных былі затрыманыя прадстаўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка, якія ў працэсе зараджання салютных установак нібыта дапусцілі парушэнне парадку работы з феерверачныя вырабамі.

- А менавіта ажыццяўлялі механічнае ўздзеянне на набоі піратэхнікі пры зараджанні марцір, не прадугледжанае правіламі абыходжання з імі, - удакладнілі ў СК.

Пытанне, на якое хацелася б пачуць адказ: у чым прычына такой выбіральнасці, чаму менавіта набоі 195 мм закладваліся ў марціры з парушэннем правілаў? Ці была гэта халатнасць ці гаворка ідзе пра намер?

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках