26 красавiка 2024, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія садоўнікі скардзяцца на рээкспарт садавіны праз Беларусь

4
Расейскія садоўнікі скардзяцца на рээкспарт садавіны праз Беларусь

Яны прапануюць абмежаваць імпарт садавіны і павялічыць увазныя мыты на яе.

Асацыяцыя гадавальнікаў і садаводаў Стаўрапольскага краю прапануе імпартаваць садавіну ў Расею толькі ў II квартале і павялічыць увазныя мыты на яе. Саюз «Садоўнікі Кубані» прапануе знізіць ПДВ на пладова-ягадную прадукцыю да 10% і ўвесці тарыфныя квоты на яблыкі, якія пастаўляюцца ў Расею з трэціх краін і ўвозяцца на аснове прагнознага балансу попыту і прапановы, паведамляе «Интерфакс».

Ліст з просьбай разгледзіць забарону імпарту садавіны ў III, IV і I кварталах Асацыяцыя гадавальнікаў і садаводаў Стаўрапольскага краю накіравала віцэ-прэм'еру РФ Аляксею Гардзееву.

«Вельмі просім вас аказаць садзейнічанне ў прапрацоўцы пытання аб абмежаванні імпарту садавіны ў III і IV кварталах і I квартале наступнага года, а таксама ў значным павелічэнні ўвазных мыт на гэтую прадукцыю», - гаворыцца ў лісце.

Пра гэтую ініцыятыву таксама распавёў журналістам генеральны дырэктар ТАА «Сад-гігант Інгушэція» Замір Балкізаў («Сад-гігант» - буйны расейскі вытворца яблыкаў).

«Мы звярталіся да віцэ-прэм'ера з просьбай: на перыяд продажу летніх гатункаў костачкавых устрымацца ад іх увозу. У Расеі дастаткова добрыя яблыкі, дастаткова костачкавых», - сказаў Балкізаў.

«Расея цяпер з'яўляецца самым буйным у свеце імпарцёрам яблыкаў. Больш за ўсё ў Расею ўвозяць і ўвозяць з тых краін, адкуль не павінны былі увозіць: з Украіны, з Польшчы праз Беларусь, праз Малдову, праз Грузію і Турцыю», - дадаў ён.

Ён чакае, што нарада ў гэтым пытанні адбудзецца праз месяц.

«Нягледзячы на дзейныя захады абмежавання імпарту садовай прадукцыі з шэрагу краін, склалася крытычная сітуацыя, калі ў перыяд пачынаючы з моманту збору ўраджаю і аж да канца года ў краіну масава пачынаюць увозіць імпартную садавіну па вельмі нізкіх коштах з Малдовы, Сербіі, а таксама праз Беларусь у парадку рээкспарту», - гаворыцца ў лісце Асацыяцыі гадавальнікаў і садаводаў Стаўраполля.

У гэтых краінах няма дастатковых магутнасцяў для працяглага захоўвання садавіны, і вытворцы вымушаныя «скідаць» у гэты перыяд прадукцыю па мінімальных коштах, што моцна шкодзіць айчынным вытворцам, збіваючы кошт рэалізацыі, адзначаецца ў дакуменце. Востры дэфіцыт плошчаў для захоўвання пладовых ёсць і ў Расеі. Недахоп магутнасцяў прыводзіць да таго, што айчынныя вытворцы вымушаныя выходзіць на рынак з вырабленай прадукцыяй у перыяд пасля збору ўраджаю, калі на рынак актыўна паступае танная імпартная прадукцыя. «Гэта вядзе да недаатрымання прыбытку, да «балансавання» садаводаў на мяжы рэнтабельнасці, а адпаведна і нізкай інвестыцыйнай прывабнасцю галіны і зніжэння тэмпаў яе развіцця», - мяркуюць у асацыяцыі.

Садоўнікі Паўднёвай і Паўночна-Каўказскай федэральных акругаў «вельмі занепакоеныя» пастановай урада падоўжыць льготны рэжым на пастаўкі ў РФ садавіны з Малдавіі да канца 2019 года, гаворыцца ў лісце, які саюз «садоўнікі Кубані» накіраваў Гардзееву. «Пры гэтым нельга выключыць наяўнасць пладоў, што пастаўляюцца малдаўскімі прадпрыемствамі на расейскі рынак, таксама вырабленых ва Украіне і ў Польшчы», - адзначаецца ў лісце.

Аўтары ліста наракаюць на тое, што затаварванне рынку імпартнай пладовай прадукцыяй не дазваляе прадаваць расейскую садавіну па справядлівым цэнах.

Паводле звестак Расстата, у 2018 годзе валавы збор костачкавых у РФ склаў 615,6 тысяч тон супраць 509,1 тысяч тон у 2017 годзе, семечкавых - 1,997 млн тонаў супраць 1,512 млн тонаў адпаведна.

Аднак, як папярэджваюць аўтары ліста, становішча, якое замацавалася цяпер, можа прывесці да стагнацыі ў галіне і зніжэння яе інвестыцыйнай прывабнасці.

Прадстаўнік Гардзеева паведаміў, што ў сакратарыяце віцэ-прэм'ера пакуль не атрымлівалі гэтых лістоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках