26 красавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі масава атрымліваюць «лісты шчасця» ад падатковай

13
Прадпрымальнікі масава атрымліваюць «лісты шчасця» ад падатковай

Што ад іх патрабуюць і колькі цяпер каштуе працаваць легальна?

У канцы чэрвеня індывідуальныя прадпрымальнікі сталі атрымліваць лісты з падатковай. Ім нагадваюць пра хуткую неабходнасць абсталяваць касавыя апараты СКПО, піша сайт hrodna.life.

Што гэта такое, для чаго трэба і колькі ў месяц іпэшнік павінен траціць на ўтрыманне бізнэсу?

Што такое СКПО?

СКПО - сродак кантролю падатковых органаў - прылада, якая адпраўляе звесткі пра дзеянні з касавым абсталяваннем у падатковую ў рэжыме рэальнага часу.

Першымі, хто павінен быў абсталяваць касы такім гаджэтам, сталі юрыдычныя асобы. У гарадах абласнога падпарадкавання і Менску юрыдычныя асобы маглі працаваць без СКПО да 1 траўня 2019.

ІП, зарэгістраваныя ў Горадні, маюць права працаваць без гэтага абсталявання да 1 лістапада 2019. Але заключыць дамову на ўстаноўку і абслугоўванне СКПО яны павінны ўжо да 1 верасня.

Да некаторых старых касавых апаратаў СКПО не падключыць - іх уладальнікі павінны будуць проста купіць новыя, то бок выдаткі павялічацца.

Колькі каштуе СКПО

Абсталяванне прадпрымальнікам купляць не давядзецца. Трэба толькі ўнесці закладную суму - 130 рублёў. Штомесяц за абслугоўванне трэба будзе плаціць яшчэ 7 рублёў.

Гэта толькі малая доля таго, што большасць іпэшнікаў павінны выдаткоўваць толькі на тое, каб законна весці сваю дзейнасць.

Каса, тэрмінал, рахунак у банку - якія яшчэ выдаткі ў ІП

Самы танны касавы апарат каштуе 236 рублёў. Яго штомесячнае абслугоўванне каштуе крыху больш за 10 рублёў. Абавязковыя адлічэнні ў ФСАН - 115,5 рублёў на месяц (35% ад мінімальнага заробку).

Абслугоўванне рахункаў у банку абыходзіцца прыкладна ў 20 рублёў на месяц.

Тэрмінал для разліку карткай каштуе ад 300 рублёў. Абслугоўванне ад 15 рублёў у месяц.

Вынік

Кожны прадпрымальнік, чыя дзейнасць прадугледжвае абавязковую наяўнасць касавага апарата, а разам з ім тэрмінала для разліку карткай і СКПО, штомесяц толькі для законнай працы павінен выдаткоўваць без малога 200 рублёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках