26 красавiка 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне

2
У Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне

У нядзелю па краіне пройдуць навальніцы са шквалістым ветрам.

У чэрвені беларускія сіноптыкі неаднаразова аб'яўлялі аранжавы ўзровень небяспекі праз анамальную спякоту. Другі месяц лета прынёс пахаладанне, дажджы і навальніцы, якія паспелі наламаць дроў. І на 7 ліпеня сіноптыкі зноў аб'яўляюць штармавое папярэджанне.

У нядзелю ў некаторых раёнах краіны чакаюцца навальніцы, месцамі парывы ветру ўзмоцняцца да 15-20 м\с. Халадней за ўсё будзе ў Полацкім раёне - там тэмпература паветра не падымецца вышэй за 17 градусаў. А цяплей за ўсё будзе ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях - да +23 градусаў.

У час навальніцы нельга знаходзіцца побач з лініямі электраперадач, купацца ў вадаёмах, ездзіць на матацыкле ці ровары. Пазбягайце адкрытых прастор і не залазьце на ўзвышшы. Небяспечна хавацца пад дрэвамі, карыстацца металічнымі прадметамі і мець пры сабе ўключаны мабільны тэлефон, - паведамляе gismeteo.by.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках