27 красавiка 2024, Субота, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз выдасць Украіне €500 мільёнаў

9
Еўразвяз выдасць Украіне €500 мільёнаў

Але толькі пры выкананні ўмоў.

Еўрапейскі Звяз пацвердзіў намер працягнуць выдачу Украіне пазык у рамках праграмы фінансавай дапамогі, але толькі пры выкананні Украінай шэрагу ўмоў.

Пра гэта гаворыцца ў выніковай пастанове саміту Украіна-ЕЗ, якая ёсць у карэспандэнта "Еўрапейскай праўды".

Пра зрухі ў пытанні макрафінансавай дапамогі першым заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі аб выніках саміту Украіна-ЕЗ.

"Дзякуй Еўрапейскаму Звязу за гатоўнасць даць Украіне другую рату макрафінансавай дапамогі сумай 500 млн еўраў", - сказаў ён ва ўступным слове.

У той жа час, дакументы сведчаць, што пра непасрэдную гатоўнасць да пералічэння сродкаў гаворка не ідзе. Гаворка ідзе толькі аб прынцыповай згодзе - у выпадку, калі Украіна выканае ўмовы, выстаўленыя раней і ўзгодненыя ў двухбаковых дакументах.

"ЕЗ гатовы выплаціць другую рату (500 млн еўраў) чацвёртай праграмы макрафінансавай дапамогі, як толькі будуць выкананыя адпаведныя ўмовы", - заявіў ён.

Як паведамлялася раней, сярод умоў, зафіксаваных у дамове Украіны з ЕЗ аб макрафінансавай дапамозе, якія застаюцца нявыкананымі, з'яўляецца прыняцце закона аб супрацьдзеянні адмыванню грошай, аб аўтарызаваных эканамічных аператарах, прыняцце сярэднетэрміновага плана рэфармавання мытнай і падатковай адміністрацыі, а таксама рэальна дзейсная і эфектыўная сістэма праверкі электронных дэкларацый.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках