23 траўня 2026, Субота, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь адказала Літве, што не зможа павысіць ўзровень вады ў Віліі

11
Беларусь адказала Літве, што не зможа павысіць ўзровень вады ў Віліі

Літва прасіла павысіць ўзровень вады ў рацэ з-за засухі.

Беларусь не зможа падвысіць узровень вады ў рацэ Вілія (Нерыс - на тэрыторыі Літвы), каб папоўніць брак водных рэсурсаў з літоўскай стараны. Такое меркаванне выказаў дырэктар РУП "Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў" Аляксандр Станкевіч.

Паводле слоў спецыяліста, у Беларусі тыя ж кліматычныя ўмовы, што і ў Літве. Запас у Вілейскім вадасховішчы неабходны для падтрымання воднага балансу на беларускай тэрыторыі, у тым ліку для забеспячэння пітной вадой амаль траціны жыхароў Менска, растлумачыў Станкевіч у інтэрв'ю "Інтэрфаксу".

Ён таксама адзначыў, што прычынай перасыхання Віліі (Нерыса) з'яўляецца малая колькасць ападкаў. Калі дажджоў пройдзе больш, сітуацыя выправіцца. Няма гарантыі, што праз 2-3 тыдні выпадуць значныя ападкі, каб павялічыць падачу вады з Вілейскага вадасховішча без страт для беларускай стараны.

Раней міністр аховы навакольнага асяроддзя Літвы Кястуціс Мажэйка звяртаўся да беларускага прыродаахоўнага ведамства з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні ўзроўню вады ў Віліі. Пра гэта паведамлялі літоўскія СМІ. Аднак у Мінпрыроды Беларусі кажуць, што афіцыйнага запыту з Вільні ў Менск не было.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках