26 красавiка 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачне вяшчанне яшчэ адзін расейскі прапагандысцкі тэлеканал

25
У Беларусі пачне вяшчанне яшчэ адзін расейскі прапагандысцкі тэлеканал

Пяць новых замежных тэлеканалаў атрымалі дазвол Мінінфармацыі на вяшчанне ў Беларусі.

Што гэта за каналы?

«Ратнік» - расейскі патрыятычны канал для моладзі.

«Так - мы пра Расею. Але пра Расею, а не пра «Рашку», як цяпер называе нашу краіну так званы «крэатыўны клас», - гаворыцца ў апісанні.

«АІВА» - расейскі музычны тэлеканал.

«Матч! Планета» - адзін са спартовых каналаў расейскага холдынгу «Матч ТВ».

«Казкі Зайкі» - тэлеканал з расейскімі народнымі казкамі.

«Джой Кук» - кулінарны тэлеканал.

Усе гэтыя каналы могуць з'явіцца ў пакетах кабельных аператараў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках