24 красавiка 2024, Серада, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пара вяртаць скрадзенае

12
Пара вяртаць скрадзенае
Максім Вінярскі

Як доўга будзем чакаць, пакуль за нас хтосьці развяжа нашыя праблемы?

«Вы ж самі ўсё разумееце», - многія чулі гэтую знакамітую фразу. Да месца і не да месца яе любяць казаць тыя, хто нішчыць нашыя правы цi патурае гэтаму. Яна вісіць у задушным паветры ўсіх дыктатур. Бывае, што грамадства звыкае дыхаць гэтым атручаным смуродам і адпрэчвае нармальнае, чыстае паветра, піша каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі для Telegram-канала «Баста!».

Раз за разам адбіраючы нашыя правы і свабоды, нас прывучаюць абыходзіцца толькі іх імітацыяй, ды яшчэ патрабуюць рабіць выгляд, што так і трэба. Права на свабоду сходаў. Права на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва. Права на працу і годную аплату. Права на распаўсюд інфармацыі. Выбарчае права.

Адзіны спосаб абараніць гэтыя правы - карыстацца імі ў поўным аб'ёме, раз за разам адмаўляючыся прызнаваць іх «кастрыраваную» версію. Гэта не спадабаецца дыктатару і ягоным чыноўнікам. Вяртаючы сабе свае правы, мы тым самым пагражаем захаванасці за ўсяго, што яны накралі ў нас, карыстаючыся сваім становішчам і перарываем магчымасць красці у нас надалей. Таму і не спадабаецца, гэта зразумела. Але ў мяне пытанне да іншай часткі грамадства, якая перыядычна наракае на дрэннае жыццё, але пры гэтым коса глядзіць на тых, хто спрабуе нешта змяніць. Пытанне простае: як доўга будзем чакаць, пакуль за нас хтосьці развяжа нашыя праблемы?

Наперадзе - вызначальны год для нашай краіны. Ідуць таемныя перамовы аб здачы суверэнітэту, гучаць дзіўныя заявы прадстаўнікоў уладаў, ходзяць чуткі пра нейкія рэферэндумы. Мы можам канчаткова страціць Беларусь

Можна напісаць пра тое, што час сыходзіць, адступаць далей ужо амаль няма куды. Але вы ж самі ўсё гэта таксама разумееце. У нас забралі амаль усе правы, нават права на жыццё неўзабаве можа апынуцца пад пытаннем, калі раптам запусцяць атамную станцыю пад Астраўцом.

Пара вяртаць скрадзенае. І першае права, якое мы вернем - гэта права самім выбіраць свой лёс.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках