29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская тэнісістка Вера Лапко прыпыняе кар'еру

2
Беларуская тэнісістка Вера Лапко прыпыняе кар'еру
ВЕРА ЛАПКО

У яе праблемы са здароўем.

Беларуская тэнісістка Вера Лапко датэрмінова завяршыла сезон і прыпыняе кар'еру праз праблемы са здароўем. Як распавяла tut.by 20-гадовая спартоўка, у яе цяпер аслаблены імунітэт, а курс вітамінаў не дае выніку. Да таго ж Вера мае захворванне каленнага сустава пасля атрыманай летась траўмы.

Таксама тэнісістка вымушана была растацца з трэнерам Уладзімірам Круком і цяпер выкарыстоўвае паўзу ў сваёй кар'еры як спосаб узбадзёрыцца.

У лютым гэтага года Вера Лапко займала 60-е месца ў рэйтынгу WTA і мела шанцы ўвайсці ў ТОП-50. Рашэнне з нагоды працягу выступленняў яна прыме ў пачатку 2020 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках