15 жнiўня 2026, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакраты заклікалі Кангрэс абмежаваць продаж зброі ў ЗША

4
Дэмакраты заклікалі Кангрэс абмежаваць продаж зброі ў ЗША

Палітыкі збіраюцца дамагацца прыняцця спецыялізаваных законаў.

Дэмакраты, якія ўдзельнічаюць у прэзідэнцкай гонцы, у суботу заклікалі Кангрэс CША прыняць меры для спынення хвалі гвалту з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, паведамляе «Голос Америки».

Выступаючы на форуме ў Аёве, дэмакраты заклікалі да ўвядзення ўсеагульных праверак для ўсіх пакупнікоў зброі, прыняцця закона аб індыкатарах рызыкі і забароны на паўаўтаматычную і штурмавую зброю.

«Мы даможамся перамен. Мы збіраемся прыняць у гэтай краіне законы аб правядзенні праверак пры продажы зброі», - заявіла сенатарка Элізабэт Уорэн. Яе падтрымала сенатарка Эмі Клабушар.

Кандыдаты адказалі на пытанні праваабарончых арганізацый і людзей, якія перажылі масавую стральбу. Гэтае мерапрыемства прайшло пры падтрымцы суполкі «Усе гарады - за бяспеку пры продажах зброі», якая была заснаваная Майклам Блумбэргам, былым мэрам Нью-Ёрка.

Піт Бутыджыч, мэр горада Сауз-Бэнд у Індзіану, заявіў, што штурмавая і паўаўтаматычная зброя павінны знікнуць з вуліц амерыканскіх гарадоў.

Са слоў Уорэн, у выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах яна выдасць указ аб узмацненні жорсткасці праверак пакупнікоў і аб перадачы інфармацыі ў выпадку набыцця некалькіх адзінак зброі. Акрамя таго, яна хоча павялічыць мінімальны ўзрост пакупнікоў зброі - цяпер яе ў некаторых штатах могуць набываць падлеткі.

Эмі Клабушар выказала здагадку, што прэзідэнт Дональд Трамп «баіцца Нацыянальнай стралковай асацыяцыі». Яшчэ адным аб'ектам яе крытыкі стаў Мітч Маканел, лідар рэспубліканцаў у Сенаце, які адмовіўся на гэтым тыдні выклікаць сенатараў з канікул для тэрміновага прыняцця закона аб кантролі за зброяй.

Берні Сандэрс звярнуўся да Маканел з патрабаваннем аб неадкладным скліканні Сената.

Былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн нагадаў, што ў 1990-х гадах ён правёў праз Сенат закон аб забароне на продаж штурмавой зброі, тэрмін дзеяння якога з тых часоў мінуў.

«Я ўжо раз браўся за NRA на агульнанацыянальным узроўні, і перамог іх», - сказаў Байдэн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках