18 траўня 2024, Субота, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Лізавета II расчараваная брытанскімі палітыкамі

3
СМІ: Лізавета II расчараваная брытанскімі палітыкамі
Лізавета II
ФОТА: WPA POOL/GETTY IMAGES

Каралева Вялікабрытаніі ўстрывожаная палітыкай краіны.

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II расчараваная ў цяперашніх брытанскіх палітыках, якія «не здольныя кіраваць» краінай. Пра гэта паведамляе The Sunday Times (ST) са спасылкай на памочнікаў манарха, піша unian.net.

Асістэнты былі здзіўлены тонам каралевы, адзначыўшы яе «занепакоенасць» палітыкай Вялікабрытаніі. «Яе вялікасць выказала сваё раздражненне і расчараванне з нагоды якасці нашага палітычнага кіраўніцтва, і гэта расчараванне будзе толькі расці», - сказаў суразмоўца выдання. Паводле звестак ST, каралева ўпершыню заявіла пра сваё незадавальненне ў прыватнай гутарцы пасля адстаўкі ў 2016 годзе прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана, які запусціў працэс выхаду краіны з Еўразвязу. Гэта была адна з самых рэзкіх палітычных заяў, якія каралева зрабіла на працягу свайго 67-гадовага кіравання, піша газета. Згодна з традыцыяй брытанскі манарх не ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны і ўстрымліваецца ад публічных каментароў у спрэчных пытаннях, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі ўрада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках