26 красавiка 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Берасця: Як толькі людзі выходзяць на мітынг, ва ўладаў пачынаецца «рамонт»

2
Актывіст з Берасця: Як толькі людзі выходзяць на мітынг, ва ўладаў пачынаецца «рамонт»

Дзіўныя рэчы адбываюцца ў паселішчы Тэльмы.

11 жніўня на плошчы Леніна ў Берасці чарговы раз сабраліся супраціўнікі акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года, паведамляе racyja.com.

Са звестак праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, а 12.40 на плошчы было блізу 150 чалавек. Як паведаміў карэспандэнт Charter97.org, колькасць людзей затым вырасла больш як да 300.

Людзі, якія прыйшлі, казалі пра неабходнасць дамагацца канчатковага закрыцця завода і збірацца не толькі тут, на плошчы ў цэнтры горада, але і праводзіць акцыі пратэсту.

Учора на плошчы збіралі подпісы пад скаргай у Генпракуратуру з нагоды рамонту на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы "Прыбужжа" у вёсцы Тэльмы Берасцейскага раёна. Гэтая пляцоўка прадугледжаная пастановай мясцовай улады для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Усе заяўленыя ў чэрвені на гэтым стадыёне мітынгі супраць акумулятарнага завода былі забароненыя чыноўнікамі на той падставе, што пачаўся рамонт. У скарзе паведамляецца, што "у пачатку чэрвеня было знята пакрыццё дарожкі на стадыёне, па краях стадыёна насыпана 4 кучы пяску/жвіру і павешаная таблічка "рамонт ". Больш ніякіх прац на гэтым аб'екце ў чэрвені, ліпені і жніўні не праводзілася".

"Мяркуем, што гэты "рамонт" быў спецыяльна прыдуманы, каб не даць нам магчымасці правесці мітынг супраць будаўніцтва акумулятарнага завода", - гаворыцца ў звароце на імя генпракурора.

Падпісанты просяць прыняць захады пракурорскага рэагавання да службовых асоб Берасцейскага райвыканкама, што ініцыявалі гэты фіктыўны, на іх думку, рамонт на стадыёне, а таксама ў дачыненні да службовых асоб арганізацыі, якая вядзе "рамонтныя работы".

Як заявіў падчас сустрэчы на плошчы Леніна жыхар вёскі Тэльмы Аляксандр Валько, "ніякага рамонту там не робяць". "Там нават траву не косяць. Наогул там ніхто нічым не займаецца, - заявіў ён. - Тэндэнцыя ў іх такая. Гэта як правіла: як толькі людзі хочуць сабрацца, у іх адразу тэрміновая праца з'яўляецца".

У гэтай сувязі ўдзельнікі сустрэчы нагадалі, як улады, каб не даць правесці ў парку Ваяроў-інтэрнацыяналістаў (дазволенае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў) мітынгі супраць будаўніцтва завода, паведамлялі пра рамонт на гэтай пляцоўцы або апрацоўку парку супраць кляшчоў, а фактычна пры гэтыя работы там не праводзіліся.

Як паведаміў Раман Кісляк, подпісы пад зваротам збіраюць не толькі ў Берасці, але і ў вёсцы Тэльмы, дзе знаходзіцца стадыён. Найбліжэйшымі днямі гэтая скарга будзе накіраваная на імя генпракурора Беларусі. Пасля сустрэчы на плошчы, якая дўжылася прыкладна да 12.40, супраціўнікі завода прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасця - Пушкінскай і Савецкай - да кінатэатра Беларусь. У маршы бралі ўдзел больш як 300 чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках