26 красавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук шостым разам перамог на турніры ў праграмаванні Google

6
Гамяльчук шостым разам перамог на турніры ў праграмаванні Google
ГЕНАДЗЬ КАРАТКЕВІЧ

Прыз за першае месца - 15 000$.

Аспірант Універсітэта ІЦМА гамяльчук Генадзь Караткевіч чарговым разам не саступіў нікому тытул пераможцы на міжнародным спаборніцтве ў праграмаванні Google Code Jam, які прайшоў у гэтым годзе ў Сан-Францыска 9 жніўня, піша gomel.today. Гэта шостая перамога ў win strike праграміста ў рамках масавага кантэсту.

Google Code Jam, які праводзіцца штогод з 2003 года, уважаецца за адзін з самых масавых чэмпіянатаў праграмавання - кантэст збірае звыш 50 000 удзельнікаў, бо ўзяць удзел у ім можа кожны ахвотны.

Адбор у фінал праводзіцца ў некалькі этапаў. Пасля падачы заяўкі ўдзельнікі праходзяць кваліфікацыйны раўнд, які доўжыцца блізу 24 гадзін, для яго паспяховага праходжання неабходна набраць пэўную колькасць балаў. Далей праводзіцца серыя з трох раўндаў, кожны з якіх праходзіць у розныя дні і мае працягласць 2,5 гадзіны кожны. Пасля праходжання ўсіх «фільтраў», якія праводзяцца онлайн, застаецца 25 фіналістаў - найлепшых праграмістаў свету. Іх запрашаюць на вочны тур кантэсту, які кожны год змяняе сваё месца правядзення. Напрыклад, у мінулым годзе гэта быў Таронта (Канада), гэтым разам - Сан-Францыска (ЗША). Прыз за першае месца 15 000 даляраў.

Шостым разам запар пераможцам спаборніцтва стаў аспірант Універсітэта ІЦМА Генадзь Караткевіч, двухразовы пераможца міжнароднага чэмпіянату свету ў праграмаванні ICPC (2013 і 2015 гадоў), пяціразовы пераможца Яндекс.Алгарытма, а таксама пераможца і прызёр іншых міжнародных кантэстаў. Такое дасягненне пакуль не ўдалося паўтарыць ніводнаму ўдзельніку спаборніцтваў.

Па выніках спаборніцтваў ён набраў 143 балы, апярэдзіўшы Макота Саэджыма (rng..58) з Японіі і студэнта з MIT Эндру Хе (ecnerwale) - абодва набралі па 121 балу. Акрамя таго, у спісе фіналістаў выпускнік Універсітэта ІЦМА, чэмпіён ICPC 2015 года Барыс Мінаеў (56 балаў) і яшчэ адзін выпускнік альма-матэр чэмпіён Яўген Капун (54 балы).

У гэтым годзе фіналісты павінны былі развязаць шэсць задач, кожная з якіх мае дзве ўмовы развязання. Першая - больш лёгкая для ўдзельніка, бо для развязання задачы падыходзіць менш эфектыўны алгарытм, а перад праграмістам стаіць менш абмежаванняў. Як толькі ўдзельнік адправіў развязанне, яму адразу ж прыходзіць адказ, ці дакладнае яно. Калі адказ не прыходзіць, праграміст можа пераправерыць развязанне і адправіць адказ зноў. Другая частка кожнай задачы патрабуе больш складаных алгарытмаў. Акрамя таго, правільнасць іх развязання ўдзельнік пазнае толькі на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў. У спаборніцтвах таксама ўлічваецца агульны час развязання задач.

Генадзь Караткевіч цалкам развязаў чатыры задачы з шасці, дакладна даслаўшы абедзве часткі задачы. Акрамя таго, ён паспяхова справіўся яшчэ з адной задачай напалову, даслаўшы больш лёгкі варыянт развязання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках