26 жнiўня 2019, панядзелак, 4:43
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Знішчальнік NATO перахапіў самалёт з Шайгу над Балтыкай

22
Знішчальнік NATO перахапіў самалёт з Шайгу над Балтыкай

Да самалёта кіраўніка Міністэрства абароны РФ падляцеў знішчальнік F-18.

У інтэрнэце з'явіліся кадры са знішчальнікам F-18, які ўдзень 13 жніўня наблізіўся да самалёта кіраўніка Міністэрства абароны Расеі Сяргея Шайгу. Відэа апублікавалі карыстальнікі сацыяльнай сеткі, гэты ж запіс «РИА Новости» падалі ў абаронным ведамстве.

На запісу, зробленым з самалёта Шайгу, відаць, як у напрамку лайнера ляціць знішчальнік F-18. Пасля таго як да яго падлятае расейскі Су-27, ён сыходзіць у бок ад лайнера, на якім ляцеў расейскі міністр.

Інцыдэнт адбыўся над нейтральнымі водамі Балтыйскага мора, калі міністр вяртаўся ў Маскву з Калінінграда. Самалёт Шайгу суправаджалі два Су-27.