26 красавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя ўслед за Кітаем пачне вывозіць расейскі лес

8
Індыя ўслед за Кітаем пачне вывозіць расейскі лес

Індыя мае намер такім чынам ліквідаваць дэфіцыт драўніны на ўнутраным рынку.

Як паведамляе India Times, магчымасць павялічыць экспарт драўніны з РФ абмяркоўвалася 11-13 жніўня ва Уладзівастоку падчас візіту высокапастаўленай індыйскай дэлегацыі на чале з міністрам гандлю і прамысловасці Піюшам Гаялам, у якую ўваходзілі кіраўнікі чатырох індыйскіх штатаў і 140 кампаній краіны, піша finanz.ru.

З расейскага боку ў перамовах удзельнічалі віцэ-прэм'ер Юрый Трутнеў, губернатары 11 суб'ектаў РФ і топ-мэнэджары 200 расейскіх кампаній.

Дасягнутыя дамоўленасці, мэта якіх павялічыць узаемнае тавараабарачэнне да 30 млрд даляраў да 2025 года, павінны быць замацаваныя на асабістай сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і прэм'ера Нарэндра Модзі ў рамках Усходняга эканамічнага форуму ў верасні, распавялі IT-крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

З іх слоў, на перамовах ва Уладзівастоку абмяркоўваліся супольныя праекты ў сферы апрацоўкі алмазаў, здабычы рэдказямельных металаў, прыроднага газу, турызму і сельскай гаспадаркі.

Акрамя таго, цікавасць у індыйскай дэлегацыі выклікала магчымасць экспарту лесу: за кошт Далёкага Усходу Расеі, як адзначае IT, Індыя мае намер ліквідаваць дэфіцыт драўніны на ўнутраным рынку.

Індыя разлічвае на спрыяльныя інвестыцыйныя ўмовы, у тым ліку падатковыя ільготы і дазвол задзейнічаць на супольных прадпрыемствах працу індыйскіх рабочых.

Расея ж мае намер выкарыстоўваць Індыю як процівагу Кітаю, які пашырае сваю прысутнасць на Далёкім Усходзе Расеі, у тым ліку праз арэнду сельскагаспадарчых зямель пад плантацыі соі і іншых культур.

Што тычыцца высечкі лесу «чорнымі дрывасекамі» для экспарту ў КНР, то Расея гатовая пайсці на поўную забарону такіх паставак, калі кітайскі бок не падключыць да развязання праблемы свае праваахоўныя органы, заявіў у чацвер кіраўнік Мінпрыроды Дзмітрый Кабылкін.

З ягоных слоў, Расея намагае на тым, каб уздоўж мяжы былі пабудаваныя селекцыйна-насенняводчыя комплексы, дзе б высаджваўся лесапасадачны матэрыял. «Каб аднавіць для нашых дзяцей і ўнукаў тое, што высеклі «чорныя дрывасекі», - удакладніў Кабылкін.

Праект, са слоў Кабылкіна, запатрабуе невялікіх грошай - 2 млрд рублёў з расейскага боку і 3-4 млрд рублёў, гэта значыць, усяго 60 млн даляраў, - з кітайскага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках