22 верасня 2019, Нядзеля, 22:21
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Ювелірную краму «Яхонт» у Менску абрабавалі ўжо чацвёртым разам

9
Ювелірную краму «Яхонт» у Менску абрабавалі ўжо чацвёртым разам

Што вядома пра папярэднія напады.

Ювелірная крама «Яхонт», якую так дзёрзка абрабавалі ў суботу, ужо не першы раз прыцягвае ўвагу злачынцаў. Як паведамляе агенцтва «Минск-Новости», цяперашняе рабаванне - ужо чацвёртае.

- Першая спроба рабавання была яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя, але тады злачынцы не змаглі давесці свой намер да канца, - успамінае ветэран менскай міліцыі Віктар Пякарскі. - У сярэдзіне 80-х «Яхонт» усё ж такі абрабавалі, прычым сярод белага дня, але злачынцаў аператыўна затрымалі па прыкметах, якія добра запомнілі прадаўцы крамы.

Прыкладна па такім жа сцэнары развіваліся падзеі і ў канцы 90-х: працоўны дзень быў у самым разгары, калі ў ювелірную краму зайшлі два мужчыны ў чорных масках і са зброяй у руках.

- У краме «Яхонт» спрацавала трывожная сігналізацыя, і я неадкладна накіраваў туды групу затрымання, - распавядае Юрый Мяцельскі, які ў тыя гады быў аператыўным дзяжурным АДС Цэнтральнага РАУС і кіраваў усімі міліцэйскімі нарадамі ў раёне. - Аднак рабаўнікі спрацавалі настолькі хутка і зладжана, што па гарачых слядах іх затрымаць не ўдалося. Вуліца Кісялёва ў той час была ціхай і нешматлюднай, і злачынцы гэтым скарысталіся. Памятаю, сума нанесенай краме шкоды тады была вельмі вялікай.

Рабаўнікоў знайшлі ў Падмаскоўі толькі праз некалькі гадоў. Імі былі двое раней судзімых расейцаў.