19 сакавiка 2024, aўторак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пяць самых яркіх серыялаў жніўня

Названыя пяць самых яркіх серыялаў жніўня

Адзін з іх - дакументальны фільм пра жонку прынца Чарльза.

У жніўні на экраны выходзіць шмат серыялаў: як новых, так працягаў праектаў. Напрыклад, гледачы нарэшце ўбачаць рэінкарнацыю «Беверлі Хілз, 90210», відэарэклама якога ўжо ёсць у сеціве.

Segodnya.ua прапануе даведацца, якія серыялы варта паглядзець у жніўні 2019-га.

«Сапраўдная Каміла»

Дата прэм'еры: з 1 жніўня, True Royalty TV

Тэлеканал True Royalty TV выпускае дакументальны фільм пра Камілу Паркер-Боўлз, герцагіню Карнуэльскую і жонку прынца Чарльза. Каміла ўпершыню падпускае так блізка да 70 гадоў свайго жыцця - пачатка рамана з Чарльзам, які яго сям'я не ўхваліла, таемнае аднаўленне стасункаў падчас шлюбу прынца з Дыянай Спенсер і вяселле ў 2005-м, праз дзесяць гадоў пасля разводу са сваімі першымі мужам і жонкай.

«Дарагія белыя», 3 сезон

Дата прэм'еры: з 2 жніўня, Netflix

Камедыйна-драматычны серыял пераносіць у выдуманы ўніверсітэт Лігі плюшчу, дзе група цемнаскурых студэнтаў на чале з Самантай Уайт тлумачыць навакольным, што не так з іх паводзінамі і ў чым праяўляецца расізм. Да ўсіх сацыяльных праблемах тут падыходзяць з доляй сатыры, але вельмі сур'ёзна.

«Беверлі Хілз, 90210», 1 сезон

Дата прэм'еры: з 7 жніўня, Fox

Арыгінальны склад серыяла 90-х вяртаецца на экраны. Сам серыял ішоў роўна дзесяць гадоў, з 1990-га да 2000-га, у 2008-м абнаўляўся ў «новым пакаленні», а цяпер Джэні Гарт, Торы Спелінг, Шэнен Даэрці, Джэйсан Прыстлі, Ен Зірынг, Габрыель Картэрыс і Браян Осцін Грын зноў разам.

«Бляск», 3 сезон

Дата прэм'еры: з 9 жніўня, Netflix

Гераіні трэцяга сезона Элісан Бры, Бэці Гілпін і іншыя зоркі GLOW (Gorgeous Ladies of Wrestling), пераўтвораныя з акторак у рэстлерш, адпраўляюцца з Галівуду васьмідзесятых у Лас-Вегас. Лейтматыў жаночай барацьбы ў трэцім сезоне на рынгу і за яго межамі: Roxette - Listen To Your Heart.

«Палюбоўнікі», 5 сезон

Дата прэм'еры: з 25 жніўня, Showtime

«Палюбоўнікі» выйшлі яшчэ ў 2014 годзе, узялі «Залаты глобус» як найлепшы серыял у катэгорыі «драма». Гэтым летам выходзіць ужо пяты сезон, які раскажа пра наступствы жахлівых падзей папярэдняга. Персанажы ўсведамляюць: калі яны сапраўды хочуць змяніць сваю будучыню, то павінны спачатку азірнуцца назад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках