26 красавiка 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плошчу, дзе знаходзіцца расейскае пасольства ў Празе, хочуць назваць у гонар Нямцова

1
Плошчу, дзе знаходзіцца расейскае пасольства ў Празе, хочуць назваць у гонар Нямцова
БАРЫС НЯМЦОЎ

У інтэрнэце з'явілася петыцыя з прапановай аб змене.

У Чэхіі збіраюць подпісы пад петыцыяй аб перайменаванні плошчы каля пасольства Расейскай Федэрацыі ў Празе ў гонар расейскага палітыка Барыса Нямцова, забітага ў Маскве ў 2015 годзе.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Radio Praha.

Аўтарам петыцыі выступіў пражскі Акадэмічны цэнтр Барыса Нямцова, сузаснавальнікам якога з'яўляецца філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта.

Перайменаванне будзе азначаць, што Чэхія дэкларуе свой удзел у абароне правоў чалавека і дэмакратыі ў свеце, кажуць аўтары.

Ініцыятары перайменавання плошчы «Пад каштанамі», дзе размешчанае расейскае дыпламатычнае прадстаўніцтва, у мінулым ужо звярталіся з гэтай прапановай у мэрыю Прагі. Папярэдняя адміністрацыя Адрыяны Крначавай гэтую ідэю не падтрымала. Паўторна прапанова пададзеная новаму мэру чэшскай сталіцы Здэнэку Гржыбу.

Гржыб на днях заявіў, што на Старамесцкую ратушу ў Празе не вернецца мемарыяльная дошка, прысвечаная Чырвонай арміі, чым выклікаў лютасць амбасады РФ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках