19 сакавiка 2024, aўторак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Маскве: Макрон нагадаў Пуціну пра абавязанні РФ

Пратэсты ў Маскве: Макрон нагадаў Пуціну пра абавязанні РФ
ПРЭЗІДЭНТ РФ УЛАДЗІМІР ПУЦІН І ПРЭЗІДЭНТ ФРАНЦЫІ ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН НА СУСТРЭЧЫ Ў ФОРЦЕ БРЭГАНСАН

Прэзідэнт Францыі заклікала ўлады РФ выконваць фундаментальныя дэмакратычныя прынцыпы.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у сувязі з жорсткімі дзеяннямі расейскай паліцыі і масавымі затрыманнямі ўдзельнікаў пратэстаў у Маскве заклікаў улады РФ выконваць фундаментальныя дэмакратычныя прынцыпы. На сустрэчы са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным у Фортэ Брэгансан на поўдні Францыі ў панядзелак, 19 жніўня, Макрон вітаў вяртанне расейскай дэлегацыі ў Раду Еўропы (РЕ) і нагадаў, што як Францыя, так і Расея падпісалі шэраг міжнародных дакументаў, якія абавязваюць усіх прадстаўнікоў РЕ выконваць свабоду слова, думкі, мірнага пратэсту, гарантаваць грамадзянам магчымасць удзельнічаць у выбарах, паведамляе DW.

Адначасова Макрон падкрэсліў, што ўважае некарэктнымі прамыя паралелі паміж акцыямі «жоўтых камізэлек» у Францыі і пратэстнымі акцыямі ў Маскве ў сувязі з нядопускам апазіцыйных кандыдатаў на выбары. Ёсць шэраг людзей, якія не былі дапушчаныя да выбараў у Масгардуму, адзначыў ён, менавіта таму Францыя выказвала заклапочанасць у сувязі з пратэстнымі акцыямі ў Маскве. «Што да «жоўтых камізэлек», пра якія сказаў прэзідэнт Пуцін, яны мелі магчымасць прадставіць сваіх кандыдатаў на нядаўніх выбарах у Еўрапарламент», - запярэчыў Макрон.

Макрон: Парыж заўсёды выконвае рашэнні ЕСПЧ

Макрон таксама адказаў на словы Пуціна пра тое, што ў Францыі праходзілі пратэстныя акцыі, якія суправаджаюцца актамі гвалту. «Сапраўды, многія паліцыянты атрымалі раненні, і я вельмі занепакоены гэтай сітуацыяй. Але, тым не менш, Францыя заўсёды выконвала не толькі сваю канстытуцыю, але і Еўрапейскую канвенцыю правоў чалавека», - сказаў прэзідэнт Францыі, дадаўшы, што Парыж заўсёды выконвае пастановы Еўрапейскага суда правоў чалавека (ЕСПЧ).

«Францыя мяркуе, што любы чалавек мае права і павінен мець магчымасць свабодна выказваць сваё меркаванне. Таму трэба адрозніваць свабоду выказвання меркавання і пытанні захавання грамадскага парадку», - дадаў Эмануэль Макрон.

Пуцін не хоча, каб у Маскве было, як у Парыжы

Уладзімір Пуцін у сваю чаргу заявіў, што не хоча ў Расеі падзей, падобных да дэманстрацый «жоўтых камізэлек» у Парыжы. Упершыню кажучы публічна пра пратэстныя акцыі ў Маскве, ён адзначыў, што «нейкія групы грамадзян не маюць права парушаць дзейны закон і даводзіць сітуацыю да сутыкненняў з уладамі». «Гэта парушэнне закона, і ўсе, хто вінаваты ў гэтых парушэннях, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці ў адпаведнасці з расейскім законам», - заявіў ён.

Што да нядопуску 57 апазіцыйных кандыдатаў на выбары, Пуцін заявіў, што яны былі адхіленыя «праз відавочныя парушэнні выбарчага заканадаўства». Спрэчкі з ЦВК, са слоў Пуціна, гэтыя кандыдаты павінны вырашаць праз суд. Пры гэтым прэзідэнт РФ спаслаўся на «пастанову ў дачыненні як мінімум да аднаго чалавека (з 57. - Рэд.) дапусціць яго да выбараў» праз суд.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках